Грамадства2424

«Гэта ж крута было!» — беларусы, якіх асудзілі за акцыю ў Асвенціме, пакуль на волі

У студзені 2018 года дваіх беларусаў — Мікіту Валадзько і Адама Бяляцкага — прысудзілі да турэмных тэрмінаў у Польшчы. Хлопцаў пакаралі за акцыю, якую яны правялі ў Асвенціме, тады яны распрануліся і забілі ягня.

Прайшло паўгода, але і Валадзько, і Бяляцкі пакуль што на волі. Яны чакаюць разгляду апеляцыі, якую падалі адразу пасля прысуду.

Акцыя ў Асвенціме прайшла яшчэ ў сакавіку 2017 года. Тады Бяляцкі, Валадзько і яшчэ некалькі чалавек (палякі, беларусы, грамадзянін Германіі) распрануліся дагала і завесілі лозунг «Arbeit Macht Frei» расцяжкай з надпісам «Love». Яны спрабавалі прыкаваць сябе адзін да аднаго кайданкамі. Падчас акцыі Бяляцкі і Валадзько зарэзалі ягня.

Удзельнікі акцыі назвалі яе антываеннай, накіраванай супраць узброеных канфліктаў. Праўда, па словах удзельнікаў, забойства ягняці не было запланаваным, гэта была ідэя Бяляцкага і Валадзько.

Суд прайшоў у студзені. Адам Бяляцкі атрымаў 1 год і 6 месяцаў зняволення, Мікіта Валадзько — 1 год і 2 месяцы. Абодвум забаранілі мець хатніх жывёлаў цягам 10 гадоў плюс далі штрафы. Астатнія ўдзельнікі атрымалі па году абмежавання волі.

Суд над удзельнікамі акцыі. Фота — Радыё Свабода

Валадзько і Бяляцкі падалі апеляцыю, сплацілі заклад (штосьці каля 500 даляраў), таму застаюцца на волі.

Як патлумачыў «Нашай Ніве» Мікіта Валадзько, вынік разгляду апеляцыі будзе вядомы прыкладна ў верасні. Да гэтага часу хлопцы пад падпіскай: не могуць выязджаць з Польшчы і тры разы на тыдзень мусяць наведваць аддзяленне паліцыі, каб адзначацца. Калі суд вырашыць адхіліць апеляцыю, то беларусаў адправяць за краты адбываць тэрміны.

Мікіта Валадзько. Фота - Радыё Свабода

Пакуль што хлопцы працуюць. Як кажа Валадзько, «калі атрымліваецца, то ў мастацтве, калі не, то на гастарбайтарскіх працах». Але ён пра акцыю не шкадуе.

«Гэта ж крута было!» — кажа Валадзько. А забойства ягняці ў межах акцыі хлопец тлумачыць так: «Акцыя мае падраздзелы, якія робяць яе крутой. Некаторыя прыгожыя, некаторыя важныя, а некаторыя — жахлівыя».

Адам Бяляцкі. Фота — Радыё Свабода

Адам Бяляцкі таксама паведаміў «Нашай Ніве», што не шкадуе пра акцыю. На яго думку, нават калі давядзецца правесці найбліжэйшыя паўтара годы за кратамі, то акцыя была вартай гэтага.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай20

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін27

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць