Грамадства4141

Беларуская дэлегатка патлумачыла, чаму выступіла ў Жэневе ў падтрымку рускай мовы ў Гаагскай сістэме 

Днямі беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у чарговай сесіі Рабочай групы па прававым развіцці Гаагскай сістэмы міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў, якая адбылася ў Жэневе.

Беларусь была прадстаўлена начальніцай упраўлення права і міжнародных дамоваў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Таццянай Кавалеўскай.

«Дэлегацыя выступіла з дакладам у падтрымку ўключэння рускай мовы ў лік афіцыйных моваў Гаагскай сістэмы», — паведаміла беларускае МЗС. 

Чаму дэлегацыя абрала менавіта такую тэму? Пра гэта «Нашай Ніве» расказала сама Таццяна Кавалеўская. 

«Гаагская сістэма існуе для рэгістрацыі прамысловых узораў: адна заяўка падаецца — ахова ў мностве краін. Цяпер там тры рабочыя мовы, гэта англійская французскай і іспанская. Нядаўна да сістэмы далучылася Расія, і гэта выклікае пэўныя цяжкасці — дакументы прыходзяць на трох мовах. А калі ў ліку афіцыйных моваў будзе і руская, то гэта спросціць жыццё экспертаў, ім будзе прасцей весці экспертызы», — сказала Кавалеўская. 

Якая нам справа да праблем расійскіх экспертаў? 

«У нас руская — адна з афіцыйных моваў. І ў нашай стратэгіі мы прапісваем імкненне далучыцца да Гаагскай сістэмы. Таму калі мы ўступім, а там будзе руская мова, то гэта будзе станоўча і для нас. Экспертам будзе прасцей разглядаць дакументы заяўкі на прамысловы ўзор», — сказала Кавалеўская. 

Але ці такія цёмныя ў нас эксперты, што не могуць працаваць па-англійску? 

«А вы ведаеце, што ў нашага спецыяліста заробак 300 рублёў? Вы хочаце, каб да нас прыходзілі спецыялісты з веданнем мовы і сядзелі на гэтых грошах, яшчэ і экспертызу праводзілі? Гэта не Парыж, дзе прадавачка на трох мовах гаворыць, у нас вы таксі па-англійску не выклікаеце. Я ніякай крамолы не бачу. Мы проста падтрымалі прапанову рускай дэлегацыі. Там жа і кітайцы паднялі пытанне, што іх мову таксама трэба дадаць. Але, вядома, калі руская мова не будзе прынятая, то будзем працаваць па-англійску», — падсумавала чыноўніца. 

Каментары41

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным3

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць