Грамадства22

Што трэба для ўезду ў пагранічную зону? 

Беларусь мяжуе з Літвой, Латвіяй, Польшчай, Расіяй, Украінай. Таму шмат населеных пунктаў знаходзяцца ў межах пагранічнай зоны. Пералік населеных пунктаў, якія размешчаны ў пагранічнай зоне, можна знайсці на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Правілы ўезду ў пагранічную зону на аўтамабілі

Грамадзяне Беларусі і замежныя грамадзяне, якія стала пражываюць на тэрыторыі краіны, могуць уязджаць у пагранічную зону і там знаходзіцца па дакуменце, які пацвярджае асобу: пашпарт (від на жыхарства), для непаўналетніх — пасведчанне аб нараджэнні. Памежнікі могуць у вас запытацца прычыну (напрыклад, паездка ў Вільню) знаходжання ў пагранічнай зоне.

Замежным грамадзянам для ўезду ў пагранічную зону, апроч пашпарта, неабходны пропуск, які выдаецца органамі пагранічнай службы. Для гэтага трэба аформіць заяву з указаннем раёна і месца кіравання, аплаціць пошліну (0,4 базавай велічыні). Пропуск выдаецца цягам пяці працоўных дзён.

Пры наяўнасці пашпарта і пропуска замежныя грамадзяне маюць права свабодна перамяшчацца ў межах тэрыторыі, пазначанай у пропуску. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Такім чынам, уязджаць у межы пагранічнай зоны на транспартных сродках можна без абмежаванняў, але калі вы, напрыклад, збіраецеся пакінуць аўтамабіль у лесе, г.зн. па-за межамі населенага пункта, то аб гэтым неабходна паведаміць у найбліжэйшае падряздзяленне органаў пагранічнай службы. Бо можа стацца так, што ваша аўто апынецца на штрафстаянцы, а вас прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. 

Трэба адрозніваць пагранічную зону і пагранічную паласу.

Пагранічная зона і пагранічная паласа

Пагранічная зона — гэта ўчастак мясцовасці, які прылягае да дзяржаўнай мяжы ў сярэднім на глыбіню да 30 кіламетраў у межах часткі тэрыторыі раёна, горада, пасёлка, сельсавета.

Пагранічная паласа прылягае да мяжы ў сярэднім на глыбіню да 10 кіламетраў і прызначана для ўзвядзення і падтрымання ў належным стане будынкаў і аб’ектаў, неабходных для ажыццяўлення аховы дзяржаўнай мяжы.

Правілы знаходжання ў пагранічнай паласе для грамадзян Беларусідля замежных грамадзян.

фота аўтара

Увага! Для ўезду ў пагранічную паласу і жыхарам Беларусі, і замежным грамадзянам трэба мець спецыяльны пропуск. Каб яго атрымаць, неабходна звярнуцца ў адпаведны тэрытарыяльны орган пагранічнай службы, дзе знаходзіцца пагранічная паласа. Пропуск выдаецца цягам пяці працоўных дзён, тэрмін яго дзеяння — ад 1 да 2 год. Кошт пытання — 0,4 базавай велічыні на год. Грамадзянін мае права знаходзіцца ў межах пагранпаласы на тэрыторыі, пазначанай у пропуску.

Атрымаць пропуск можна і з дапамогай электроннай падачы заяў. Для гэтага трэба зарэгістравацца на адзіным партале электронных паслуг (www.portal.gov.by). На сайце Дзяржпагранкамітэта вы знойдзеце формы заяў для атрымання пропускаў на ўезд у пагранзону і паласу.

Запамінаем: грамадзянам Беларусі пропуск у пагранзону не патрэбны, а ў пагранпаласу — абавязковы!

Адказнасць за парушэнне пагранічнага рэжыму

Паводле беларускага заканадаўства, за знаходжанне ў пагранічнай зоне без дакументаў прадугледжана адказнасць ад папярэджання да штрафу, памерам ад 10 да 50 базавых велічынь. Калі цягам года будзе паўторнае парушэнне пагранічнага рэжыму, вінаватыя караюцца штрафам ад 10 да 100 базавых велічынь і забаронай уезду на тэрыторыю памежнай зоны.

Таму не забывайма пашпарт дома! Прыемных вандровак!

Каментары2

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

У лесе пад Рэчыцай заўважылі дзікабраза ВІДЭА1

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў8

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку34

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць