Улада

Акцыя добраахвотнай падпіскі

Энтузіясты ладзяць дабрачынную акцыю «Газэты і часопісы» ў падтрымку выхаванцаў дзіцячага дому ў Езярышчы, што на Віцебшчыне.

Энтузіясты ладзяць дабрачынную акцыю «Газэты і часопісы» ў падтрымку выхаванцаў дзіцячага дому ў Езярышчы, што на Віцебшчыне.

Дабрачынная акцыя «Газэты і часопісы» прымеркаваная да навагодніх сьвятаў. Сутнасьць яе ў тым, каб

кожнаму выхаванцу дзіцячага дому ў Езярышчы, што на Віцебшчыне, у наступным годзе прыходзілі па пошце менавіта той часопіс ці газэта, якія яму падабаюцца.
Ладзіць акцыю група энтузіястаў, якія не адносіць сябе да якіх-кольвек арганізацыяў ці рухаў.

Пры гэтым удзельнікі акцыі кіруюцца прынцыпам перадачы падарункаў непасрэдна маленькім адрасатам. Акрамя квітанцыяў на падпіску дзеткі атрымаюць навагоднія падарункі ды пабачаць сьвяточную праграму.

Паездка ў Езярышча плянуецца 20 сьнежня. Выезд а 6-й раніцы.

Як паведаміў адзін з арганізатараў дабрачыннай акцыі, кожны ахвочы дапамагчы можа падпісаць на пэўнае выданьне кагосьці з выхаванцаў дзіцячага дому, ці набыць падарунак і перадаць яго або асабіста, або праз кагосьці з арганізатараў.

Кантакты каардынатара акцыі: Вячаслаў; тэл. 8-029-333-33-37 (velcom),

E-mail:[email protected]

Адрас установы: 211580, Віцебская вобласьць, Гарадоцкі раён, г/п Езярышча, вул. Анціпава, 46/1.

Сьпіс выхаванцаў дзіцячага дому ды іх пажаданьні.

***

Дарэчы, гэтая ня першая акцыя, ладжаная для маленькіх жыхароў дзіцячага дому ў Езярышчы. У чэрвені гэтага году ў рамках акцыі «Адзеньне і абутак» кожны з выхаванцаў атрымаў камплект летняй вопраткі, набор гігіенічных сродкаў і салодкі падарунак. Акрамя таго дзеці і іх выхавацелі пабачылі байк-шоў з удзелам віцебскага байкерскага клюбу «Road Dogs».

Дзіцячы дом у Езярышчы — спэцыялізаваная ўстанова для дзетак са слабым зрокам.
Тут жывуць больш за 80 выхаванцаў. Акрамя таго, пры доме дзейнічае дзіцячы прытулак, у якім дзеці ўтрымліваюцца ня больш за шэсьць месяцаў. Большасьць выхаванцаў дзіцячага дому — сіроты пры жывых бацьках.

Каментары

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў3

«Ультраэкзотыка для самотнага турыста». Ці зацікавіць Іран беларусаў і ці паедуць турысты з Ірана ў Беларусь1

Паглядзіце, якія рэчы стварылі беларускія дызайнеркі, натхняючыся Палессем і пераасэнсоўваючы асабісты боль5

Сярожамі і Валодзямі цяпер называюць зрэдзьчас5

У ЗША бяздомны мужчына забіў 23-гадовую ўкраінскую мастачку і мадэль5

Археолагі пастарылі Менск на 70 гадоў4

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?17

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай2

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць