Улада11

1 млн 62 тыс. рублёў у месяц

Столькі ў трэцім квартале сярэдняя беларуская сям’я штомесяц траціла на спажывецкія патрэбы

У трэцім квартале 2008 года спажывецкія расходы ў сярэднім на адну беларускую сям’ю павялічыліся на 23,7% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, паведаміла прэс‑служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Звесткі прыводзяцца па выніках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак. У сярэднім беларуская сям’я ў згаданы перыяд штомесяц траціла на спажывецкія патрэбы 1 млн. 62,8 тыс. рублёў. З іх 40,3% расходавалася на прадукты харчавання (у трэцім квартале 2007 года — 41,3%), 2,3% — на алкаголь (2,3%), 35,9% — на нехарчовыя тавары (34,6%). На аплату паслуг у сярэднім трацілася 21,5% усіх спажывецкіх расходаў (21,8%), з іх на жыллёва‑камунальныя — 5,5% (5,6%).

Белстат зазначае, што ўдзельная вага насельніцтва з сярэднедушавым даходам да 250 тыс. рублёў склала 11,1%; ад 250,1 да 500 тыс. — 44,4%; ад 500,1 да 750 тыс. — 27,2%; ад 750,1 да 1 млн. — 10,3%; звыш 1 млн. — 7%.

Самая высокая доля насельніцтва з нізкім сярэднедушавым даходам (менш за 250 тыс. рублёў) у Брэсцкай вобласці — 16%, з даходамі звыш 1 млн. на чалавека — у Мінску (13,9%).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў13

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў13

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць