Усяго патроху1010

Вацлаў-Манівід, Каліна-Бяроза… Беларуска назвала чацвярых дзяцей незвычайнымі імёнамі, каб яны не былі такімі, як усе

Усе чацвёра дзяцей беларускі Юліі Бярозы, якая з 2007 года пражывае ў Канадзе, маюць незвычайныя імёны: Вацлаў-Манівід, Радана-Багдана, Каліна-Бяроза і Верас-Овэ. А пачалося ўсё з першынца, якога жанчына нарадзіла ў 1999 годзе. Цікава, што ідэя з дабл-імёнамі належала не ёй, а мужу.

«Адно імя абірала я, другое — бацька майго першынца. Такая самая сітуацыя паўтарылася і ў 2003 годзе з другім дзіцём ад іншага мужчыны. Абірала на падставе таго, падабаўся мне варыянт ці не. Вацлава сабе, напрыклад, захацела, прачытаўшы «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Радану ж узяла з нейкай кнігі балцкіх імёнаў», — расказвае Юлія.

Вацлава хрысцілі ў касцёле, і праблем з яго імем там не ўзнікла, а вось дачку Юліі Раду хрысцілі ў праваслаўнай царкве, і святар даў зразумець, што цырымонія адбываецца ў рускім прыходзе, таму і імя мусіць быць рускім.

«Хросны маёй дачкі здолеў угаварыць мяне хрысціць Радану як Ганну (так звалі хросную). Так што па сутнасці ў маёй дачкі трайное імя. Па шчырасці, на той момант я вырашыла завязаць з праваслаўем, таму малодшых дзяцей, якіх нараджала ўжо ў Канадзе, не хрысціла», — згадвае падзеі мінулага гераіня.

Юля з мужам і дзеткамі: Вацлаву 19 год, Радане — 15, Каліне — 7, Верасу 3 гады. Юля ў Канадзе займаецца фермерствам, а муж — праграміст.

Юля прызнаецца, што ў першую чаргу пры выбары імёнаў звяртала ўвагу на тое, як яны гучаць (асабліва важна было, каб іх маглі вымавіць англамоўныя сябры), і ўжо пасля на значэнне.

«Але так склалася, што значэнні імёнаў паўплывалі на характары дзяцей. Першы ў мяне ваяр па сутнасці, перамагаў на ўсіх спаборніцтвах па каратэ. Радана — вельмі разумная дзяўчынка. Каліна ў свае 7 год — «універсальны праваднік»: аб’ядноўвае неаб’ядноўваемае і злучае дзяцей, якія аніяк не маглі існаваць побач. І нават трохгадовы Верас паспеў пераканаць, што выжыве там, дзе выжыць практычна немагчыма. І будзе пры гэтым квітнець і буяць».

Юлія расказвае, што ў Канадзе практыка падвойных імёнаў досыць распаўсюджаная, яны могуць быць хоць трайнымі — у пашпарт запішуць што заўгодна. Можна нават папрасіць для дзяцей іншае прозвішча, няважна, што яно не супадае з бацькоўскімі. Многія прыезджыя беларусы усе часцей бяруць сабе імя па бацьку ў якасці сярэдняга імя.

Так што іх дзеці не выглядаюць незвычайна. А як яны самі ставяцца да таго, якія варыянты абралі для іх бацькі? Юля сцвярджае, што дзецям сітуацыя пераважна падабаецца.

«Вацлава ўсё задавальняе. Праўда, ён катэгарычна супраць, каб па-за сям’ёй яго клікалі Вацак. Вацак ён толькі для родных. Радку раздражняе, што яе імя ніхто не можа вымавіць правільна. І не любіць поўную форму, таму ў школе, і ў лекара запісаная проста як Рада. Кажа, што пры атрыманні пашпарту ў 16 год усё ж зменіць імя на Рада канчаткова, а прозвішча возьме маё дзявочае — Бяроза.

З іх імёнаў не здзекваліся і ў Беларусі. Па маіх назіраннях, калі людзі хочуць пакпіць з кагосьці, яны знойдуць нагоду. Гэта будзе прычоска, колер скуры, вачэй, валасоў, вага, імя, прозвішча, нацыянальнасьць, імёны бацькоў, сацыяльны статус… Карацей, абсалютна непрынцыпова, якое ў дзіцяці імя, калі дарослыя дазваляюць іншым дзецям з яго здзеквацца. Так і Сярожу могуць зацкаваць, што жыцця не будзе».

Юля не выключае, што і сама, магчыма, зменіць сваё імя. Прычыны на тое будуць простыя: «Маё самае звычайнае імя для мяне — гора-бяда. Па першае, ўсё дзяцінства такіх «Юль» было як бруду. А я хацела быць не такой, як усе! Па-другое, маё імя абсалютна невымаўляльнае для англамоўных людзей. Яшчэ і на слых яго не ўспрымаюць, таму ў Канадзе мяне завуць «Йулыа»».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка7

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць