Украінскія сьвятары лічаць, што чарнігаўскія беларусы, а іх у горадзе жыве больш за 12 тысячаў, павінны мець права на набаженства на роднай мове.
Архіярэйская літургія на беларускай мове адбылася дзякуючы імкненьням сьвятароў Украінскае Праваслаўнае Царквы Кіеўскага патрыярхату, якая на пачатку 1990-х гадоў абвясьціла незалежнасьць ад Расейскае Праваслаўнае Царквы. Украінскія сьвятары лічаць, што чарнігаўскія беларусы, а іх у горадзе жыве больш за 12 тысячаў, павінны мець права на набаженства на роднай мове.
Распавядае пратаярэй Яўген Арда:
(Арда): Сёньня адбылася ўрачыстая падзея ў жыцьці беларускае дыяспары ва Ўкраіне. Упершыню адбылася архіярэйская літургія на сьвята сьвятое прасьветніцы Беларусі Ефрасьніі Полацкай. Службу сужыў сумскі і чарнігаўскі епіскап УПЦ Кіеўскага патрыярхату Мефодзій у суправадзе пратаярея айца Яўгена Арды, вылучанага для беларускіх парафій Украіны. Быў таксама рукапакладзены на дыякана Сяржук Горбік, беларус. Быў таксама затверджаны план адраджэньня беларускага праваслаў'я ў лоне УПЦ КП. У планах - пераклады царкоўнае літаратуры, пабудова беларускага храма у Чарнігаве. Беларусы цяпер маюць цалкам сфармаваны праваслаўны клір ва Ўкраіне. Жыве Беларусь!"
Спадар Арда таксама паведаміў, што группу гомельскіх вернікаў, якія ехалі да Чарнігава з бел-чырвона-белай харугвай, не прапусьцілі беларускія мытнікі.
-
Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць
-
Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі
-
«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа
Каментары