Эканоміка

Forbes назваў найбольш прыдатныя для вядзення бізнэсу краіны — Беларусь 88-я

Найлепшай у свеце краінай для вядзення бізнэсу другі год запар прызнана Вялікабрытанія, пазіцыі якой не змаглі пахіснуць нават асцярогі з нагоды Brexit. Беларусь заняла ў рэйтынгу Forbes 88-е месца.

Лідарам рэйтынгу каралеўства стала годам раней і здолела ўтрымаць лідэрства, нягледзячы на ​​ўсе асцярогі інвестараў з нагоды таго, да якіх наступстваў можа прывесці выхад краіны са складу ЕС (Brexit).

У справаздачы Forbes адзначана, што Вялікабрытанія стала адзінай краінай, якая не апусцілася ніжэй за 30-е месца (у спіс Forbes уключана 161 дзяржава) пры ранжыраванні удзельнікаў рэйтынгу ні па адным з 15 паказчыкаў (абарона правоў уласнасці, узровень карупцыі, падаткі, інавацыі, якасць жыцця і г.д.).

Другое месца ў абноўленым рэйтынгу заняла Швецыя, якая здолела абысці Новую Зеландыю, якая брала «срэбра» на працягу папярэдніх трох гадоў, і Нідэрланды. На трэцiм месцы Ганконг, годам раней займаў толькі шостае месца.

Акрамя таго, у дзесятку найлепшых краін для вядзення бізнэсу трапілі Канада, Данія, Сінгапур, Аўстралія і Швейцарыя. Горш за ўсё бізнэсменам жывецца ў Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, Конга, Гвінеі-Бісау, Экватарыяльнай Гвінеі і Чадзе.

З краін-суседзяў Беларусі найлепшы паказчык у Літвы — 27-е месца. Польшча стала 34-ай, Латвія 36-ай, Расія 55-ай, а Украіна 77-ай.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў14

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі пракаментавалі нашумелую навіну пра бальніцу ў Гомельскай вобласці. Кажуць, што не закрылі — проста перанеслі на 30 км2

Урад Літвы заўтра можа прыняць рашэнне аб мяжы з Беларуссю6

У Цэнтральным парку Нью-Ёрка ёсць лаўка ў гонар беларускі

Мінск і Вільня сёння правядуць перамовы па захраслых у Беларусі грузавіках1

Некаторым кіроўцам, пазбаўленым пасведчання, дазволяць кіраваць транспартам — як так?1

У выніку пажару на поўдні Казахстана загінулі дзевяць дзяцей1

Жанчына адкрыла халадзільнік узяць прадукты, а ён выбухнуў1

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў14

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць