Здарэнні

У цэнтры Мінска камунальнікі чысцілі дах ад снегу — і скінулі на мінака цагліну. У дзяўчыны пералом

10 студзеня мінчанка Варвара Казлова ішла на працу па вуліцы Ленінградскай, калі з дома № 5 на яе зверху ўпала… цагліна. Аказваецца, рабочыя чысцілі дах дома — і цяжкая цагліна ўпала разам са снегам. У Варвары — пералом і гематома. Паводле яе слоў, тратуар, дзе праводзіліся работы, нармальна агароджаны не быў. Дзяўчына напісала заяву ў міліцыю.

«Раніцай іду на працу, з даху дома на Ленінградскай, 5 счышчаюць снег. Уздоўж тратуара няма агароджы, але паколькі на тратуар падае снег, я і яшчэ пару чалавек абыходзім па праезнай частцы. І тут я адчуваю рэзкі боль у назе, гляджу на асфальт — ляжыць цагліна. Разам са снегам на зямлю скінулі цагліну, якая роўна прызямлілася мне на нагу… Пакуль я чакаю хуткую за шклянымі дзвярыма, бачу, як скідваюць пліты, мінакі спыняюцца, і ў гэты ж час выходзяць людзі з офісаў на вуліцу. Мужчына крычыць наверх: «Ты скідай снег, а не пліты, тут ужо адна пакалечылася»».

Хуткая адвезла Варвару ў траўмапункт — аказалася, што ў яе зламаны палец на назе і ўтварылася гематома.

Вярнуўшыся дадому, дзяўчына патэлефанавала ў мясцовы ЖЭС: «Я тлумачу сітуацыю і кажу, што ідуць людзі, едуць машыны, а вы скідваеце цэглу і пліты. І атрымліваю ад маёй суразмоўніцы адказ: «А ты нам што, прапануеш рух спыніць на гэтыя тры гадзіны, пакуль чысцяць снег? І не трэба мне хлусіць, раніцай я там была, стаіць там агароджа, і ніхто цэглу не кідае». Па словах Варвары — і гэта відаць на яе фота, — агароджа работ стужкай на тратуары была — але вельмі фармальнай.

Варвара напісала заяву ў міліцыю.

Вось так тратуар каля дома на Ленінградскай, 5, выглядае ў суботу, 12 студзеня.

Атрымаць аператыўны каментар у ЖКГ Кастрычніцкага раёна, які, як мяркуецца, адказвае за работы на доме па Ленінградскай, 5, Tut.by не ўдалося.

Каментары

Цяпер чытаюць

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў1

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей23

Прэзідэнта Інданезіі магло прывесці ў Беларусь жаданне набыць зброю2

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму ВІДЭА

З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты

У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей4

Тадэй Пагачар: велавундэркінд з маленькай славянскай краіны, які не мае сабе роўных2

Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай13

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць