Улада

Чатыры акцыі салідарнасці ў сталіцы на 16-га

Акцыі салідарнасці з сем’ямі зніклых людзей прайшлі 16 снежня ў розных раёнах Мінска.

На Кастрычніцкай плошчы ў 18 гадзін сямёра членаў аргкамітэта па стварэнні руху «Маладая Беларусь» сталі з партрэтамі палітыка Юрыя Захаранкі (знік у маі 1999 года) і журналіста Дзмітрыя Завадскага (знік у ліпені 2000 года). Праз некалькі хвілін яны былі выцесненыя з плошчы супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным за Палац Рэспублікі, а затым да перакрыжавання вуліц Янкі Купалы і Інтэрнацыянальнай. Увесь гэты час удзельнікі ішлі з партрэтамі зніклых. Акцыя завяршылася без затрыманняў.

У гэты ж час 25 прадстаўнікоў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» сталі з партрэтамі зніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага (зніклі ў верасні 1999 года), Ю.Захаранкі і Д.Завадскага каля кінатэатра «Беларусь». Партрэты віселі таксама на агароджы ўздоўж вуліцы Гарадскі Вал разам з гірляндай у выглядзе надпісу «Мы памятаем». Затым маладыя людзі прыйшлі да кінатэатра «Масква», дзе сталі з партрэтамі, запаленымі свечкамі і расцяжкай «Патрабуем міжнароднага расследавання выкраданняў лідэраў апазіцыі». Супрацоўнікі праваахоўных органаў на акцыі не прысутнічалі.

У 16 гадзін гэткая ж акцыя салідарнасці прайшла на плошчы Якуба Коласа. За распаўсюджанне ўлётак з інфармацыяй пра зніклых быў затрыманы актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юрый Пляшкоў. Ён быў адпушчаны праз дзве гадзіны без складання пратакола.

У 14 гадзін у студэнцкім гарадку БДУ падчас раздачы студэнтам улётак аб зніклых беларускіх палітыках былі затрыманыя актывісты аргкамітэта па стварэнні руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч, Алесь Сцепаненка, Валерый Саковіч, Сяргей Кастыленка і Алег Кероль. Іх таксама адпусцілі без складання пратаколаў.

Дзень салідарнасці з сем’ямі зніклых палітыкаў і рэпрэсаванымі па палітычных матывах беларуская апазіцыя праводзіць 16‑га чысла кожнага месяца пачынаючы з кастрычніка 2005 года.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу8

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

Усе навіны →
Усе навіны

«Хто ты? Дзе Арына? Што ты з ёй зрабіла? Куды дзеліся бровы?» Заўзятары весела абмяркоўваюць новы лук Сабаленкі18

Генсакратар НАТА: Усе краіны, уключаючы ЗША, цалкам прыхільныя падтрымцы Украіны8

«За дзевяць дзён ніводнай цэлай канапы, смурод страшэнны». Мінчанка пра тое, як нельга выбіраць кватарантаў3

Улады Ірана схапілі сотні чалавек па падазрэнні ў шпіянажы на Ізраіль. Пяцёра ўжо пакараныя2

Памёр сацыёлаг Мікола Кацук2

«Я ледзь пазнала Сяргея». Ціханоўская расказала, як змяніўся муж за гады ў турме, і адказала крытыкам ягоных эмоцый12

«Спачатку трэба зрабіць разлічэнне з «русским миром». Пазняк выступіў рэзка супраць акцыі Ціханоўскіх у Варшаве148

Па чатах беларускіх дыяспар раскідаюць фэйкавыя анонсы акцыі Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Варшаве10

Сяргей Ціханоўскі: Я — першы джэнтльмен Беларусі56

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу8

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць