Улада99

Новы кіраўнік Магілёўскай вобласці — Мікалай Кароцін. Хто ён такі?

Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка нечакана адправіў у адстаўку старшыню Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага. Выконваць абавязкі кіраўніка вобласці будзе Мікалай Кароцін, які да гэтага з’яўляўся першым намеснікам Даманеўскага. Хто ён такі?

Мікалай Кароцін. Фота ok.ru.

Мікалаю Кароціну 54 гады, ён родам з вёскі Алефіна Старадубскага раёна Бранскай вобласці Расіі. Калісьці гэтая тэрыторыя была ўсходняй мяжой Рэчы Паспалітай. У школу Кароцін хадзіў у вёсцы Бобрык (гэта ўжо Пагарскі раён) Браншчыны. Усё гэта прылеглыя да Беларусі тэрыторыі.

«Бацькі працавалі ў калгасе. Бацька загадваў фермай, маці працавала цялятніцай і даяркай. Я з дзяцінства прывучаны да працы на зямлі. Ужо з 12 гадоў араў, касіў, сеяў. Нават цяпер магу запрэгчы каня. Зямлю вельмі люблю», — казаў ён у адным інтэрв’ю.

Вучыцца Кароцін пайшоў у Навазыбкаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум. У час вучобы адслужыў у савецкім войску. Напрыканцы існавання СССР паехаў вучыцца ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, атрымаў адукацыю па спецыяльнасці — «эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі».

Пасля гэтага Кароцін ужо не вяртаўся ў Расію. Ён застаўся ў Горках у якасці выкладчыка, там жа нарадзіўся сын, якога, як і бацьку, і дзеда, назвалі Мікалаем. У 2000-м Кароціна забралі ў абласны цэнтр, там ён стаў працаваць у «Магілёўаблмаёмасці».

Кажа, што падчас працы ў фондзе дзяржаўнай маёмасці аб’ездзіў усю вобласць. Сутыкаўся з праблемамі людзей, асабліва ў малых гарадах.

У 2007 годзе Кароцін стаў старшынёй Быхаўскага райвыканкама. Цікава, што ўжо праз два месяцы пасля прызначэння ў Быхаў прыехаў Аляксандр Лукашэнка. У гутарцы з журналістамі Кароцін расказваў, што па прыездзе ў Быхаў яго ўразіла, што ў райцэнтры не было «прыгожых, чыстых дамоў». «Было ўражанне, што людзі жывуць тут нібы часова», — казаў ён.

Быхаўскі раён сярод тых у краіне, што найбольш пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Дзяржава ўкладвае нямала грошай у развіццё гэтага рэгіёна. Не дзіва, што пасля Кароцін у Магілёўскім аблвыканкаме ўзначаліў аддзел па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

Апошнія пяць гадоў Кароцін узначальваў інстытут «Магілёўгіпразем». Гэта такая ўстанова, якая праводзіць працы па землеўпарадкванні і займаецца размеркаваннем земляў між уласнікамі і арандатарамі.

У лістападзе 2018 Мікалай Кароцін быў прызначаны першым намеснікам старшыні аблвыканкама. Атрымліваецца, што на гэтай працы ён не адбыў і паўгода, як пайшоў і на павышэнне, хай, магчыма, і часовае.

Мікалай Кароцін зарэгістраваны ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Большасць сяброў чыноўніка там з Бранскай вобласці. Сам ён падпісаны на тры суполкі: «Самыя забойныя анекдоты», «Дзень за днём» і «Пярліны думкі».

Сам Кароцін лайкнуў толькі адзін допіс з «Бранскіх навін»: «Шукаю ўкраінскую фотамадэль для начных прагулак па цэнтры Масквы з А.Б.Чубайсам. Аплата па выніку прагулак». Відавочная алюзія на гісторыю з забойствам аднаго з лідараў расійскай апазіцыі Барыса Нямцова.

У Мікалая Кароціна двое сыноў — Мікалай і Ілля. Першы вучыўся ў Магілёўскім універсітэце харчавання. Калі верыць ягонай старонцы ў фэйсбуку, то скончыць ВНУ ён не змог у час. Месцам працы хлопца пазначана крама «5 элемент» (прадаўцом). Магчыма, цяпер ён ужо змяніў працу. Ягоная жонка Ганна скончыла Медыцынскі ўніверсітэт і цяпер працуе ў аддзяленні анкалогіі Магілёўскай абласной бальніцы.

Малодшы сын — Ілля — студэнт у Беларуска-расійскім універсітэце ў Магілёве, яму 19 гадоў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне37

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Жлобіне ліквідуюць знакамітую фабрыку, дзе робяць штучнае футра1

«Паспалітае рушэнне» Сяргея Бульбы згарнула дзейнасць11

«Дзяруць курэй і гусей». Вёску ў Клецкім раёне тэрарызуюць сабакі, але ЖКГ кажа, што яны занадта хітрыя4

Імгненнай паводкай змыла курортную вёску Дхаралі ў Індыі ВІДЭА

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы9

На Менцы ўпершыню знайшлі ліцейную форму для ювелірных упрыгажэнняў. Гэта змяняе ўяўленне пра жыццё летапіснага Менска7

Былая журналістка «Белсата» Алёна Дубовік пайшла працаваць у медыя Хадаркоўскага29

Дацкі заапарк заклікаў здаваць непатрэбных хатніх жывёл на корм драпежнікам4

Унук Лукашэнкі зарэгістраваў кампанію ў аршанскім афшоры5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне37

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць