Здарэнні44

У Дзятлаўскім раёне хлопец скраў машыну і прыехаў на ёй пад аддзяленне міліцыі

У Дзятлаўскім раёне 22-гадовы хлопец сабраўся з’ездзіць у райцэнтр. Для гэтага ён пабіў знаёмага і забраў яго аўтамабіль, паведамляе абласная міліцыя.

Усё адбылося ў вёсцы Дзянісава ў мясцовым інтэрнаце ў ноч з 22 на 23 мая. Малады чалавек зайшоў да 20-гадовага суседа, прасіў машыну, каб з’ездзіць па справах. Калі гаспадар машыны адмовіў, хлопец двойчы стукнуў яго кулаком у твар, забраў са стала ключы ад «капейкі» і з’ехаў.

Як пазней высветлілася, падазраваны паехаў у Дзятлава. Яго затрымалі ўжо раніцай, калі прыехаў на скрадзенай машыне пад мясцовы гіпермаркет. Крама знаходзіцца проста насупраць мясцовага аддзялення міліцыі.

Завялі крымінальную справу па артыкуле «Угон», раней хлопец прыцягваўся да адказнасці за крадзеж, злоўжывае спіртным.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Зваротны зыход: Польшча стала нечаканым прытулкам для ізраільцян9

«Я зноў ратую людзей». Чэмпіёнка муай-тай восем гадоў працавала на «хуткай» у Беларусі, а цяпер робіць гэта ў Польшчы

Лявону Вольскаму — 60 гадоў13

Украінскія пляжныя футбалісты адмовіліся гуляць з Беларуссю. Таму Беларусь становіцца бронзавым прызёрам Суперфіналу Еўралігі21

У Ленінградскай вобласці сышоў з рэек яшчэ адзін цеплавоз, машыніст загінуў2

Нарадзіўся ў Данецку, падтрымлівае рускі свет — што вядома пра дацэнта БДУ, які дапамагае тапіць у судзе журналіста Ільяша?19

Жыхар Смаргонскага раёна зрабіў музей на сцяне адрыны1

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага22

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць