Свет55

Кум Пуціна Медзвядчук: Я ў апазіцыі да Зяленскага і выходжу з перамоваў з Расіяй

Украінскі палітык Віктар Медзвядчук заявіў, што выходзіць з перамоўнага працэсу з Расіяй. Пра гэта Медзвядчук заявіў у інтэрв'ю расійскаму выданню ВЗГЛЯД.

«На вялікі жаль, я не бачу сэнсу прадстаўляць інтарэсы каманды Зяленскага як новай улады не толькі таму, што наша партыя знаходзіцца да яго ў апазіцыі з моманту яго абрання… Я не магу прадстаўляць інтарэсы новай улады ў перамовах з Расіяй з улікам пазіцыі спадара Зяленскага па прынцыповых для мяне пытаннях», — сказаў Медзвядчук.

Па словах Медзвядчука, ён выступае за мір на Данбасе, за вяртанне людзей, якія жывуць на непадкантрольных тэрыторыях і «за вяртанне Данбаса на Украіну, а Украіны ў Данбас».

«Пазіцыя спадара Зяленскага, якую ён сфармуляваў, цалкам супярэчыць майму мірнаму плану, які прадугледжвае аўтаномію для гэтых тэрыторый», — падкрэсліў Віктар Медзвядчук.

Медзвядчук паскардзіўся, што Зяленскі выступае супраць асаблівага статусу для Данбаса, супраць амністыі «для грамадзян Украіны, якія жывуць на непадкантрольных тэрыторыях».

Віктар Медзвядчук з'яўляецца кумам расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Хоць на перамовах ён афіцыйна прадстаўляў украінскі бок, ва Украіне Медзвядчука падазраюць у цесных сувязях з Крамлём і ў тым, што ён з'яўляецца правадніком расійскай палітыкі ва Украіне.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў39

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

Пазняк: Вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў рэальна156

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага46

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць