Будынак Нацбанка на праспекце Незалежнасці, 20 ачапілі, на месцы працуе АМАП, выехалі машыны МНС, піша Tut.by
— На электронную пошту нам паступіла паведамленне аб мініраванні будынка, зараз праводзіцца праверка, — сказалі ў прэс-службе Нацбанка.
Эвакуацыя работнікаў пры гэтым не праводзілася, усе знаходзяцца на сваіх месцах.
У МНС патлумачылі, што выратавальнікі выехалі па інструкцыі па ўзаемадзеянні з міліцыяй.
Каментары