
Прэзідэнт Аўстрыі адправіў у адстаўку ўрад на чале з канцлерам Себасцьянам Курцам. Пра гэта паведамляе DiePresse.com.
Паведамляецца, што канцлер адмовіцца ад месца ў ніжняй палаце парламента краіны і дадатковых грашовых выплат. Да таго, як будзе прызначаны часовы кіраўнік кабінета міністраў, абавязкі канцлера будзе выконваць віцэ-канцлер Хартвіг Легер.
На выбарах у Еўрапарламент 26 мая Аўстрыйская народная партыя (АНП) Себасцьяна Курца перамагла з 35,4% галасоў.
Палітычны скандал разгарэўся ў Аўстрыі 18 мая. Гэта адбылося пасля публікацыі нямецкімі СМІ відэа з ужо былым віцэ-канцлерам і кіраўніком ультраправай Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС) Хайнцам-Крысціянам Штрахе. На кадрах палітык і яго памочнік Ёхан Гудэнус сустракаюцца з нібыта пляменніцай расейскага алігарха на Ібіцы. Меркавалася, што яна павінна была дапамагчы віцэ-канцлеру перамагчы на выбарах, за што ён паабяцаў перадаць ёй частку дзяржзамоў ў галіне будаўніцтва..
Каментары