Пандус з прыступкай вышынёй прыкладна 20 сантыметраў з’явіўся ля 11 пад’езда дома №23 па праспекце Газеты «Звязда» ў Мінску.

Фота з суполкі «Укантакце» «ЧС Мінск».
У ЖЭУ №5 Маскоўскага раёна адказалі, што ведаюць пра гэта. І што працы па ўсталёўцы пандуса пакуль не завершаныя.
«Цягам бліжэйшых трох дзён да пандусаў пракладзем дарожкі з пліткі, і гэты «трамплін», адпаведна, зраўняецца», — запэўнілі ў ЖЭУ.
Каментары