Усяго патроху33

Паліцэйскі! «Право Язды» — гэта не імя!

Ірландская дарожная паліцыя нарэшце знайшла злоснага парушальніка з імем Prawo Jazdy, на ліку якога было больш за пяцьдзесят дарожных парушэнняў і які ў дадатак хаваўся ад правасуддзя па пяцідзесяці розных адрасах.

Але, выкрыўшы зламысніка, ірландскія даішнікі досыць збянтэжыліся. І было з чаго! Дарожныя паліцыянты старанна запісвалі парушэнні на імя спадара датуль пакуль, відаць, больш чуйны да пальшчызны паліцыянт не заўважыў, што па-польску словы Право Язды азначаюць «правы кіроўцы».

Як гэта адбывалася? Ірландскія паліцэйскія, спыніўшы грамадзянаў Польшчы за парушэнне і ўзяўшы іх правы кіроўцы міжнароднага ўзору, надрукаваныя на французскай і польскай мовах, вельмі часта (а дакладней 50 разоў) рабілі выснову, што запісаныя ў правым верхнім куце дакументу словы Prawo Jazdy і ёсць імем парушальніка. Пасля гэтага паліцэйскі, занатаваўшы фальшывае імя ўпоравень з правільным адрасам парушальніка са спакойнай душой адпускай кіроўцу. Год таму ўправа ірландскай дарожнай паліцыі была нават вымушаная выдаць кожнаму паліцэйскаму памятку, што «Право Язды — зусім не імя».

Гісторыю адкрылі ірландскія журналісты, але прэс-сакратар дарожнай паліцыі адмовіўся ад каментарыяў.

З пачатку 90-х больш за 200 тысяч палякаў пераехалі настала ў Ірландыю ў эканамічную эміграцыю.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць