Грамадства2222

Чалавек, які пранёс за Каліноўскім сцяг Ізраіля: «Дарагія людзі, мы зрабілі гэта!»

Беларускі яўрэй, які пражывае ў Ізраілі, Барыс Давід Балтэ ўзяў удзел у мерапрыемствах у Вільні ў гонар пахавання Кастуся Каліноўскага. Мужчына, які служыць у арміі Ізраіля, пранёс за Каліноўскім сцяг гэтай краіны ў вайсковай форме. Сваімі ўражаннямі Барыс Давід Балтэ падзяліўся ў фэйсбуку.

«І тое што мне выдалася магчымасць асабіста прыняць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, ад шэсця і ўрачыстых сходаў да рок-канцэрта і паэтычных вечароў, надае мне асабіста яшчэ большую радасць і пачуццё гонару», — піша Барыс Давід Балтэ.

Хаця гэта было і пахаванне, настрой быў цалкам святочны.

«Хоць гэта пахаванне, але гэта было самае сапраўднае свята. І ніякага дысанансу тут няма. У юдэяў ёсць такое свята Лаг ба-Омер. Яго адзначаюць у дзень смерці заснавальніка кабалы рабі Шымона Бар-Йохая. Так як ён наказваў весяліцца ў гэты дзень.

Як сказаў Статкевіч на ўручэнні ўзнагарод, косці Кастуся Каліноўскага з'явіліся ў найважнейшы момант — калі з'явіліся новая пагроза страты незалежнасці. А я б дадаў, што нават пазбаўлены гэтага зямнога жыцця Кастусь Каліноўскі працягвае верна служыць Беларусі. Таму што сапраўдны змагар заўжды змагаецца за Вольнасць і Незалежнасць. І смерць яму не перашкода. Мы і пасля смерці, сваім светлым вобразам, будзем ваяваць з любой акупацыяй і дыктатурай», — піша беларускамоўны жыхар Ізраіля.

Паколькі пахаванне нацыянальнага правадыра з'яўляецца вайсковым мерапрыемствам, Барыс Давід Балтэ мабілізаваўся з Ізраіля. А паколькі ён дзеючы жаўнер — з'явіўся ў вайсковай форме Арміі Абароны Ізраіля і з ізраільскім сцягам.

«З часоў князя Вітаўта заўсёды жылі юдэі ў Літве-Беларусі. Іх культура і жыццё сталі неад'емнай часткай беларускай культуры і побыту. Крывавы смерч Халакоста, калі адны акупанты забівалі цела, і наступны савецкі антысемітызм, калі іншыя забівалі душы, знішчыў гэты унікальны свет. Але, дзякуючы нейкаму голасу крыві, я вырашыў быць не рускамоўным ізраільцянінам, а беларускім юдэем. Таму сцяг маёй нацыі годна заняў месца сярод мора беларускіх сцягоў», — піша беларускамоўны вайсковец ЦАХАЛу.

Барыс Давід Балтэ лічыць, што беларускі нацыянальны рух спрабуюць несправядліва ачарніць міфамі і казкамі пра антысемітызм. Падчас шэсця толькі адна нейкая жанчына нешта шаптала антысеміцкае на сцяг Ізраіля.

«Але ёй хутка закрылі рот беларускія нацыяналісты. Што яшчэ раз кажа аб тым, што ў Беларусі нацыяналізм душы, а не крыві», — піша беларускі яўрэй.

«Жыве Беларусь!» — завяршыў свой допіс Барыс Давід Балтэ.

Каментары22

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ7

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ7

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць