Музыка44

Адкрыйце для сябе «Краму» па-новаму. Галоўныя хіты, рэдкія песні і дзве прэм’еры ў Belsat Music Live ВІДЭА

Яшчэ нядаўна гурт з амаль 30-гадовай гісторыяй быў на мяжы распаду, але цяпер музыкі рыхтуюць дзявяты альбом у сваёй дыскаграфіі.

Сёння «Краму» і іх лідара Ігара Варашкевіча лічаць класікамі беларускага року, але калісьці гурт мог стаць польскім і нават брытанскім. Песня «Стэфка» на беларускай мове нават удзельнічала ў англійскіх хіт-парадах. У Польшчы ж «Крама» перазапісала некалькі сваіх песень па-польску, але стаць замежным гурту так і не была наканавана. Пра прычыны распавёў Ігар Варашкевіч ў гутарцы з вядучай праграмы Мірай Шульц.

«Крама» у студыі праспявала свае галоўныя хіты, узгадала рэдкія песні, а таксама прэзентавала дзве песні з наступнага альбома, якога магло б і не быць.

Гэтыя кампазіцыі Варашкевіч рыхтаваў для сольнага праекту. Але пасля сыходу з гурта Сяргея Трухановіча і прыходу замест яго новага гітарыста Андрэя Краўцэвіча было вырашана запісаць новую праграму як «Крама».

Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.

Падпісвайцеся на канал «Белсат Музыка», каб не прапусціць новыя выпускі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні20

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць