Культура

Акцёры Купалаўскага правядуць майстар-клас для дзяцей. Як туды трапіць?

10 лютага акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павел Харланчук і Крысціна Дробыш правядуць майстар-клас па тэатральным майстэрстве для дзяцей 11-16 гадоў. Каб вашы дачка ці сын трапілі на ўрок да знакамітых акцёраў, трэба набыць лот «Майстар-клас з Купалаўцамі» на Ulej.by.

Мерапрыемства пройдзе ў межах праекта «Першы інклюзіўны спектакль на сцэне Купалаўскага»: віртуозы тэатральнай справы навучаць цікавым акцёрскім прыёмам выхаванцаў тэатра «і», якія 29 лютага пакажуць пастаноўку «Аднойчы ў вялізным горадзе». Арганізатары пакінулі тры вакантныя месцы, каб да ініцыятывы маглі далучыцца іншыя таленавітыя дзяўчаты і хлопцы.

У супольным праекце тэатра «і» ды Тэатра імя Янкі Купалы сышліся нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, чэмпіён свету па муай-тай і саліст BRUTTO Віталь Гуркоў, рок-гурт NIZKIZ, пост-панк музыкі «Молчат Дома», рэстаран Enzo ды інш. Лоты ад некаторых партнёраў яшчэ засталіся ў наяўнасці на старонцы праекта.

Мэта нечаканай калабарацыі — прадставіць першы ў гісторыі інклюзіўны спектакль на галоўнай сцэне Купалаўскага і падарыць юным акцёрам, у тым ліку дзецям з аўтызмам, адну з найважнейшых тэатральных сцэн Беларусі.

— Для любога дзіцяці выступаць на сцэне — вялікая падзея і нагода для гонару, — кажа мастацкі кіраўнік сямейнага інклюзіў-тэатра «і» Ірына Пушкарова.Выступ жа на такой значнай у маштабах краіны пляцоўцы, як галоўная сцэна Тэатра імя Янкі Купалы, пакуль успрымаецца нашымі выхаванцамі як смелая мара ці амаль недасяжная казка. Неўзабаве гэтая казка ператворыцца ў рэальнасць — шчыра дзякуем за гэта краўдфандарам!

«Аднойчы ў вялізным горадзе» — беларускамоўная пастаноўка, заснаваная на сюжэце апавядання Ф.М. Дастаеўскага. Адмысловыя 3D-дэкарацыі дапамагаюць эмацыйна адчуць гісторыю хлопчыка, які страціў сваю сям'ю і застаўся зусім адзін на халодных вуліцах вялікага горада без шансаў на выратаванне… Квіткі прадаюцца толькі на Ulej.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ10

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ10

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць