Меркаванні44

Да 2009 году яшчэ неяк можна было зарабіць, каб забяспечыць сям’ю

Пішу вам ад імя маіх калег, індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — ІП). Гандлюю побытавай тэхнікай. Сям’я, двое непаўналетніх дзетак.

Да 2009 году яшчэ неяк можна было зарабіць, каб забяспечыць сям’ю. Але з студзеня 2009 году павялічылі адзіны падатак з 112 еўра да 150 еўра. А гэта каля 540 000 руб.

У лютым нашы кіраўнікі прыдумалі яшчэ адно катаванне для ІП. Увялі абмежаванні па выручцы. То бок, я плачу фіксаваны падатак 150 еўра = 540 000 руб. Памножылі гэтую лічбу на 20 і атрымалі суму = 10 800 000 руб. Мая выручка (сума прададзенага тавару) не павінна перавышаць гэтай лічбы. А сума, якая перавышае 10 800 000 руб, абкладаецца яшчэ 10% падаткам.

Атрымліваецца, што калі я маю пры продажы, у сярэднім, 15% ад аптовай цаны (хаця цяпер пакупніцкая здольнасць у людзей упала, і ў лютым-сакавіку продажаў фактычна няма), то няцяжка падлічыць мой даход ад фіксаванай сумы 10 800 000 руб. Ён складзе прыблізна 1 600 000 на месяц. Але з гэтай сумы трэба вылічыць выдаткі на:

1. Адзіны падатак = 540 000!!! руб.,

2. Арэнду гандлёвага памяшкання = 130 еўра = 470 000 руб.,

3. Транспартныя выдаткі, ТА транспарту, што складае ў месяц прыблізна 400 000 руб.,

4. Кватэрную плату, электраэнэргію, ваду, тэлефонныя размовы = 300 000 руб.,

5. Падатак сацыяльнай абароны = 75 000 руб.,

6. Выдаткі на рэкламу (мінімум) = 200 000 руб.,

7. Харчаванне, вопратка і іншыя выдаткі (мінімум для маёй сям’і ў месяц) = 1 000 000 руб.,

8. Дзіцячы садок, школа (абед, кнігі) 160 000 руб.,

Агулам выдаткі ў месяц, у сярэднім 2 145 000 руб.!!!

Тут мне могуць запярэчыць: прадавай болей. Але за што я магу прадаць вышэй суму 10 800 000 руб., мой прыбытак з’есць уведзены падатак 10%. Значыць, праца — дарма.

У майго калегі па бядзе (так можна смела назваць) сітуацыя яшчэ горшая. У яго шматдзетная сям’я. Плаціць ільготны падатак 120 еўра (меней на 20%) Значыць, максімальная сума выручкі ў яго складзе 8 640 000 руб. Выдаткі на ўтрыманне сям’і практычна такія, як і ў мяне — каля двух мільёнаў. Жонка часова не працуе...

Як выжыць у такой сітуацыі? Усё даражэе: кватэрная плата, прадукты. Высокая арэнда памяшкання. Высокія падаткі. Дарагая рэклама ў газетах. Паліва таксама лічу дарагім для нашых грамадзян.

Хтосьці можа сказаць — ідзі на завод. Але каму я цяпер там патрэбны, тым больш з дыпломам аб вышэйшай адукцыі? Сваіх падзець няма куды, ды і заробкаў цяпер практычна на заводах няма.

У які лядовы палац, тэатр, цырк я магу звадзіць дзяцей (не кажучы пра сябе), калі думаеш: як пракарміцца?

Каментары4

Цяпер чытаюць

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным19

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве «Мерсэдэс» пратараніў «Табакерку»1

Лукашэнка запрасіў Трампа з сям'ёй у Беларусь12

«Даехаць сям'ёй да Вільні і назад, аддаўшы больш за 1,5 тысячы рублёў — гучыць з галіны фантастыкі, але гэта ператвараецца ў рэальнасць»6

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам44

Лукашэнка і Трамп паразмаўлялі па тэлефоне19

У Жабінкаўскім раёне зноў гарэла праваслаўная царква

«Сітуацыя нармалізуецца не раней за восень». Офіс Ціханоўскай плануе перамовы з Літвой наконт аўтобусаў7

Ніну Багінскую ўключылі ў «спіс экстрэмістаў»1

«Не адпавядае новай канцэпцыі». У Вільні з музея прыбралі экспазіцыю, прысвечаную Якубу Коласу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным19

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць