Гомельскія камунальнікі забівалі жывёл электрычнасцю пры дапамозе самаробнай прылады. Умяшалася пракуратура
Пракуратура Гомеля знайшла парушэнні пры эўтаназіі бяздомных жывёл.

Высветлілася, што работнікі КУП «Спецкамунтранс» забівалі бяздомных жывёл з выкарыстаннем самаробнай электраізаляцыйнай штангі з токаправодным наканечнікам. Пры гэтым яны парушалі закон аб забароне на жорсткае абыходжанне з жывёламі.
Электрычны ток толькі спыняў працу сэрца без страты прытомнасці, а гэта сведчыла аб негуманнай эўтаназіі і перадсмяротных пакутах жывёл.
Незаконная практыка забойства жывёл спыненая, абсталяванне дэмантавалі.
Каментары