Свет11

Борыс Джонсан не знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, які заразіўся каранавірусам, не знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Аб дэталях яго лячэння паведамляе выданне Mirror.

Вядома, што Джонсан знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі бальніцы Святога Томаса ў Лондане. Яго лячэнне ўключае ў сябе вентыляцыю лёгкіх пастаянным станоўчым ціскам (CPAP) - звычайна яе выкарыстоўваюць пры абструктыўным апноэ (спыненні дыхання) у сне. На думку дактароў, CPAP можа быць эфектыўная і для пацыентаў з COVID-19 на пачатковым этапе хваробы. Крыніцы ў бальніцы ўдакладнілі, што Джонсану спатрэбілася каля чатырох літраў кіслароду.

Дактары распавялі, што брытанскі прэм'ер здаў некалькі аналізаў, каб праверыць узровень кіслароду, колькасць лейкацытаў у крыві, а таксама функцыі печані і нырак. Акрамя таго, яму зробяць электракардыяграму.

Раней прэс-сакратар Джонсана паведаміў, што яго стан пагоршыўся. Паводле заявы прадстаўніка ўрада, на працягу некалькіх гадзін у палітыка ўзмацніліся сімптомы хваробы, у сувязі з чым ён быў пераведзены ў рэанімацыю. Па парадзе медыцынскай брыгады Джонсана змясцілі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша54

«Верылі ў Трампа-міратворца». Удар Ізраіля па Іране заспеў Крэмль знянацку4

Пуцін заявіў, што «не дамагаецца капітуляцыі з боку Украіны»5

Навуковец патлумачыў, чаму Мінск сёлета так зарос травой7

Ці будуць сёлета чарніцы? У тыктоку правялі пераклічку2

Ансамбль «Песняры» будзе выпускаць пад сваім брэндам гарэлку4

У ізраільскай Хайфе 17 чалавек параненыя пасля іранскага ракетнага ўдару6

У Мінску хочуць кінуць студэнтаў на скошванне травы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю32

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць