Грамадства

«Паветраны шар» даляцеў да Прагі

Канцэрты гурта N.R.M. у роднай Беларусі пад негалоснай забаронай. Тым больш прыемным стала для рокераў запрашэньне на фэстываль «Аб’яднаныя Астравы Прагі». У той жа дзень у якасьці запрошанай зоркі выступаў вядомы брытанскі гурт «Placebo». А напярэдадні беларускія рокеры пасьпелі паслухаць іншую зорку – амэрыканскі гурт «Fishbone».

Канцэрты гурта N.R.M. у роднай Беларусі пад негалоснай забаронай. Тым больш прыемным стала для рокераў запрашэньне на фэстываль «Аб’яднаныя Астравы Прагі». У той жа дзень у якасьці запрошанай зоркі выступаў вядомы брытанскі гурт «Placebo». А напярэдадні беларускія рокеры пасьпелі паслухаць іншую зорку – амэрыканскі гурт «Fishbone».

– Што было прыемна, публіка з аднолькавым захапленьнем сустракала і зорак, і нас, нікому не вядомых на Захадзе, расказаў лідэр N.R.M. Лявон Вольскі па вяртаньні дамоў. – Мы былі адзінымі з усёй СНД. На выступ усім давалася па сорак хвілін. Мы прасьпявалі нашыя гіты – «Паветраны шар», «Лёгкiя-лёгкiя», «Тры чарапахi», «Песьню пра каханьне», «Партызанскую». Гледачам выступ «пакаціў», там народ увогуле вельмі ўважліва да ўсіх ставіўся. Заўважыў, што нас прыйшлі паслухаць былыя ліцэісты коласаўскага ліцэю, якія зараз вучацца ў Празе. Хаця квіток быў для іх не такім і танным – 20 эўра. Потым мы адыгралі яшчэ адзін канцэрт, але ўжо камэрны – у кавярні. Нас прыйшлі паслухаць беларускія эмігранты. Быў вельмі цёплы прыём. Шкада толькі, што на турызм часу не хапіла – галопам па старой Празе прабеглі – і на самалёт.

ШТО ЗА ФЭСТЫВАЛЬ?

«Аб’яднаныя Астравы Прагі» – самая вялікая музычная падзея ў культурным жыцьці Чэхіі. Ідэя яе простая – спалучыць розныя музычныя стылі: рок, джаз, фолк, музыкаў з розных сфэраў з 20 краінаў сьвету, у тым ліку знакамітых гасьцей. Мэляманы з усяго сьвету загадзя афармляюць візы і рэзэрвуюць квіткі. Фэстываль доўжыцца дзевяць дзён і праходзіць на трох астравах, якія ўдзельнікі адрозьніваюць па колерах. Зялёны востраў – для этнічнай, фальклёрнай і world-музыкі. Блакітны – для джазавых і блюзавых эстэтаў. Чырвоны – для паклоннікаў року.

«Комсомольская правда» в Белоруссии»

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай2

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць