Усяго патроху1111

МТС аднекваецца

Кампанія «МТС» паведаміла, што не можа перавесці сваю службу даведкі на беларускую мову з‑за недахопу фінансавых сродкаў

Кампанія «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС) не можа перавесці сваю службу даведкі IVR (0870) на беларускую мову з‑за недахопу фінансавых сродкаў.

Пра гэта гаворыцца ў адказе кампаніі на сумесную заяву міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» і маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» аб беларусізацыі мабільнай сувязі. Пра гэта БелаПАН паведаміў адказны сакратар «Моладзі БНФ» Антон Койпіш.

Некалькі тыдняў таму актывісты «Маладога фронту» і прадстаўнікі «Моладзі БНФ» перадалі кіраўніцтву кампаніі «МТС» у Беларусі болей за 2.500 подпісаў, а таксама зварот з просьбай перакласці інтэрфейс на беларускую мову, нароўні з англійскай і рускай.

У адказе кампаніі паведамляецца, што СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» ацаніла магчымасць стварэння беларускамоўнай версіі IVR.

«З улікам высокага кошту дадзенага праекта яго рэалізацыя ў гэтым годзе не з’яўляецца магчымай.
Разам з тым, у выпадку паляпшэння фінансавых паказчыкаў, кампанія паўторна разгледзіць магчымасць рэалізацыі дадзенага праекта ў 2010 годзе», — гаворыцца ў адказе кампаніі.

Акрамя таго, у лісце падкрэсліваецца, што МТС прыкладае «максімум намаганняў для абслугоўвання абанентаў у зручнай для іх форме».

Зараз створана беларуская версія сайта кампаніі, на якую зазірае 0,76% наведвальнікаў сайта.

«Мне падаецца, што ў кампаніі МТС вельмі добра і ветліва навучыліся пісаць адпіскі з заклікам іх не турбаваць і нічога ім не прапаноўваць. Маўляў, не назаляйце, мы вернемся да пытання самі ў 2010 годзе. Пасля гэтага складана ім нешта прапанаваць і ад іх нешта патрабаваць. Акрамя таго, пытанне, хутчэй, не ў грошах. Спецыялісты кажуць, што гэта справа ў праграмным забеспячэнні, «беларусізаваць» якое — справа двух дзён. Хутчэй за ўсе, справа ў нежаданні гэтым займацца», — сказаў А.Койпіш.

БелаПАН

Каментары11

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць