Грамадства2424

Сілавікі працягваюць пераследаваць актывістаў па ўсёй Беларусі

З розных гарадоў Беларусі паведамляецца, што супрацоўнікі міліцыі працягваюць пераследаваць актывістаў і ўдзельнікаў легальных пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў, піша spring96.org.

Каля дома палітыка Яўгена Афнагеля ў Мінску з вечара 2 чэрвеня дзяжураць невядомыя ў цывільным. Некалькі машын з людзьмі, падобнымі на супрацоўнікаў міліцыі, стаяць на бліжэйшых да дома скрыжаваннях і каля ўваходу. 

«Сёння прыкладна ў 21:00 я заўважыла тры аўтамабіля, у кожным з якіх знаходзілася па два-тры чалавекі. Яны стаяць да гэтага часу на вуліцах каля дома, дзе мы жывём, а таксама ля ўваходу ў двор. Такое адбываецца ўжо не ў першы раз. Раней тую ж самую карціну мы назіралі перад тым, як Яўгена выкрадалі і арыштоўвалі», — сказала жонка актывіста Кацярына Людвіг.

Раніцай 3 чэрвеня быў затрыманы Валянцін Троцкі. Як мяркуецца, ён знаходзіцца ў РУУС Фрунзенскага раёна. 

А 12:16 тэлеграм-канал «Шэры кот» паведаміў, што ў Полацку трое ў цывільным прыехалі дадому да блогера Алеся Круткіна. Каля 6 вечара яго затрымалі. У затрыманні бралі ўдзел і супрацоўнікі АМАП. Тэлеграм-канал «Еўрапейскай Беларусі» паведамляе, што дома ў блогера праходзіць вобшук з удзелам крымінальнага вышуку.

Праваабаронцам стала таксама вядома, што ў РУУС Заводскага раёна Мінска выклікаюць абаронцу Курапатаў Валерыя Рабцава нібыта за ўдзел у пікеце 31 траўня. Таксама за гэты пікет у Мінску на «Камароўцы» ў міліцыю выклікаюць Сяргея Мацкойця. Супрацоўнікі РАУС патэлефанавалі яму і сказалі, што прыедуць па яго на працу.

У Наваполацку затрыманы Андрэй Зуеў, заўтра над ім, імаверна, адбудзецца суд. Пра гэта паведамляецца ў телеграм-канале «Полацк. Наваполацк. Краіна для жыцця». Андрэй Зуеў з'яўляецца валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, ён распавёў, што ўчора да яго ў кватэру грукаліся міліцыянеры, а потом пільнавалі яго пад домам. Раней Андрэй Зуеў адбываў 7 сутак арышту за ўдзел у стрыме Ціханоўскага.

Каля 17.30 вечара ў Наваполацку затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Артур Сінега. Яго адвезлі ў аддзяленне міліцыі для складання пратакола па арт. 23.34 КаАП.

Як паведаміў тэлеграм-канал «Маладога фронту», таксама затрыманы першы сакратар Маладога Фронту Максім Урбановіч. Паведамляецца, што яго затрымалі раніцай пры выхадзе з уласнай кватэры. Цяпер актывіст знаходзіцца ў ЦІП на вул. Акрэсціна. Імаверна, заўтра над ім адбудзецца суд. Верагодна, за ўдзел у дазволеным пікеце 31 траўня на Камароўскім рынку.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам6

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі36

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі15

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам6

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць