Грамадства

Шоўмен, які выказаўся за перамены ў Беларусі, правядзе анлайн-канцэрт

Папулярны вядоўца Андрэй Бонд правядзе 5 ліпеня «водны стрым» з палубы прагулачнага цеплахода. У рамках музычнага фэстывалю VELO_ve Music Fest 2.0 артысты дадуць анлайн-канцэрт наўпрост зь Менскага мора, піша «Радыё Свабода».

Свае найлепшыя трэкі ў наўпроставым эфіры пакажуць сямейны дуэт музыкаў p.e.t.s. aka Maximalism, а таксама Lucarelli і Mihas. Віртуальную сувязь з публікай будзе падтрыміваць шоўмэн Андрэй Бонд. Раней ён востра выказаўся адносна таго, што адбываецца ў Беларусі.

«Цяпер горш за ўсё заставацца абыякавым, — напісаў Бонд. — Нельга маўчаць і быць у баку, быццам вас гэта не датычыцца. Выказвайце сваю пазыцыю, абмяркоўвайце, дзейнічайце, рэагуйце. Гаворка пра нашу будучыню, будучыню нашых дзяцей. Я не хачу жыць у напружаньні і страху. Я хачу толькі спакою, разьвіцьця, сумленьнасці, свабоды і павагі да сябе, як да грамадзяніна. Ня бойся, не маўчы. Мы не народзец, мы народ. Адзін дубчык можна зламаць, а цэлы венік — не».

Фэстываль VELO_ve Music Fest 2.0 праходзіць у нестандартных лякацыях як у Беларусі, так і за мяжой. Папярэдняя трансьляцыя з папулярнымі беларускімі гуртамі Intelligency і «Саюз» была зь гістарычнага кутку Смаляны на Аршаншчыне. Раней з выспы Ібіца ў Міжземным моры выйшаў на сувязь валенсіец James Jach. А першае ўключэньне адбылося з удзелам экспэрымэнтальнага фрык-тэатру T(e):Art.

Цяперашнія ўдзельнікі p.e.t.s. aka Maximalism — электронны дуэт зь Менску. Гэта творчы саюз маладых музыкаў Максіма і Алесі, трэкі якіх ужо рэміксавалі вядомыя ва ўсім сьвеце прадусары Lake Avalon, Rafael Cerato, Kiki ды іншыя.

Трансьляцыі фэстывалю даступныя для бясплатнага прагляду.

Стрым 5 ліпеня пройдзе з 20-й гадзіны да апоўначы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада9

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што трэба паўгода, каб навучыцца выкарыстоўваць ракеты «Тамагаўк», але ЗША не будуць вучыць гэтаму іншых13

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны49

Упершыню ў гісторыі беларусы могуць вярнуцца з Зімовай Алімпіяды ні з чым1

У Беларусі зарэгістравалі новы від птушак2

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада9

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць