Выбары-20202424

Давыдзька пра Дзмітрыева: Гэты недарэчны чалавек адразу здзьмуўся

Старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька выказаўся пра некаторых удзельнікаў прэзідэнцкіх выбараў у відэаінтэрв'ю блогеру Аляксею Голікаву.

Генадзь Давыдзька, фота Волі Афіцэравай

Спачатку ён пахваліў Аляксандра Лукашэнку: «Ён бачыць пагрозу. Яго дасведчанасць, прафесіяналізм, вопыт, цвёрдая рука дазваляюць спадзявацца, што наступны 5-гадовы тэрмін ён будзе на сваім месцы».

«Бо цяпер мне цяжка ўявіць: (змяняе голас) «Галоўнакамандуючы ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская!», — пакпіў Давыдзька.

«Ці, дапусцім, гэты недарэчны чалавек Дзмітрыеў… Ён жа адразу здзьмуўся: «Я ж не магу быць прэзідэнтам, як толькі я стану прэзідэнтам, я аб'яўлю новыя выбары прэзідэнта, бо, як прэзідэнт, я не ведаю, што рабіць…» Ну канечне ён не ведае, што робіць прэзідэнт! — прайшоўся ён яшчэ па адным кандыдаце. —

Такое ўтварэнне — «Гавары праўду!», можна яшчэ зрабіць «Не калупайся ў носе!» ці «Не крыўдзі маленькіх!». Шмат можна прыдумаць такіх арганізацый і папрашайнічаць гранты на іх».

Чытайце таксама. «Я жыву ў той Беларусі, якую паказваюць па БТ». Жорсткі «Ток» з Генадзем Давыдзькам ВІДЭА

    Каментары24

    Цяпер чытаюць

    Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

    Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

    Усе навіны →
    Усе навіны

    У Гродне знайшлі незвычайныя 500 еўра, на іх палююць калекцыянеры1

    МУС агучыла лічбы, колькі ў Беларусь прыязджае працоўных мігрантаў4

    Візавага спецыяліста з Мінска пасадзілі за каментары ў тэлеграме і ўдзел у пратэстах

    Украіна настойвае на асабістай сустрэчы Зяленскага і Трампа3

    Апублікаваная канцэпцыя аднаўлення млына і капліцы ў Лошыцкім парку

    Трамп заявіў, што ёсць добры шанец скончыць вайну, але гэтаму «не спрыяе» карупцыйны скандал ва Украіне10

    Колькі каштуе пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Еўропе. Спойлер: не танна6

    Не вырашылі важных пытанняў: падрабязнасці перамоваў ЗША і Украіны ў Маямі4

    Віленскі аэрапорт не працаваў увесь вечар і ўсю ноч2

    больш чытаных навін
    больш лайканых навін

    Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

    Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

    Галоўнае
    Усе навіны →

    Заўвага:

     

     

     

     

    Закрыць Паведаміць