Здарэнні22

«У бальніцы кайданкамі прычапілі да ложка». Мінчукі працягваюць расказваць, што з імі рабілі сілавікі

Аляксандр, 26 гадоў.

«Мяне затрымалі на праспекце Дзяржынскага 11 жніўня. Увечары, каля 23 гадзін, я разам з сябрам ішоў з крамы, акурат калі людзі збіраліся на праспекце.

Бачу: пад’ехалі тры машыны сілавікоў у шаломах і са шчытамі. У іх хтосьці кінуў бутэльку — і пачалася заруба. Яны пачалі разганяць натоўп.

Мы зайшлі назад у краму, думалі перачакаць, пакуль можна будзе вярнуцца дадому. Праз нейкі час выйшлі, пайшлі ў бок Малінаўкі. І на адным з перакрыжаванняў пад’ехала звычайная, здавалася б, машына, адтуль выскачылі двое ў цывільным — і адразу хтосьці з іх ударыў мяне ў твар.

Мяне закінулі ў машыну, адвезлі ў Маскоўскі РАУС. Толькі там я больш-менш ачуняў пасля ўдару. Мяне адвялі ў актавую залу, дзе затрыманыя ляжалі на падлозе. Там паклалі на падлогу і мяне. Білі.

Калі сілавікі даведаліся, што адзін з затрыманых служыў у спецназе таксама, яго пачалі малаціць з асаблівай жорсткасцю. Білі яго так, што ён крычаў, віскатаў, пасля вывелі кудысьці і працягнулі біць: мы чулі яго крыкі.

Я праляжаў на падлозе каля гадзіны. Мае рэчы кінулі мне проста на спіну. Паказаць тэлефон не прасілі — ён таксама ляжаў на спіне і пастаянна званіў: жонка хвалявалася.

Пасля пасадзілі на крэсла, выводзілі людзей па адным на вопіс рэчаў. Затым у іншай частцы залы двое супрацоўнікаў здымалі на відэа, задавалі пытанні: што рабіў, дата нараджэння.

На крэсле я прасядзеў яшчэ дзве гадзіны. Мне стала кепска: я зразумеў, што ў мяне, хутчэй за ўсё, чэрапна-мазгавая траўма. Мяне пачало ванітаваць. Нават далі вады і вывелі ў прыбіральню. Але я пачаў паціху адключацца.

Кажу ім: трэба хуткую. Яны доўга штосьці бегалі, не хацелі выклікаць. Але нарэшце прыехалі дактары. Мяне забралі ў бальніцу.

Незразумела чаму, са мной паехалі двое супрацоўнікаў. У бальніцы мяне шпіталізавалі і прычапілі кайданкамі да ложка. Двое міліцыянтаў засталіся ў палаце. Пасля іх змянілі іншыя супрацоўнікі. Ноч я правёў у кайданках, але раніцай іх нарэшце знялі. Учора міліцыянты нарэшце сышлі. Што гэта было? Мне ніхто нічога не тлумачыў. Я пасля гаварыў з адвакатамі — на мяне ніякую справу не заводзілі.

Быў яшчэ ў РАУСе такі момант. Калі я ляжаў на падлозе, падышоў міліцыянт з балончыкам жоўтай фарбы. І проста мне на спіне і на галаве намаляваў паласу. Гэты міліцыянт хадзіў па зале і некаторых так фарбаваў. Але з чым гэта ўсё звязана, я не ведаю і не магу зразумець: небяспекі я не прадстаўляў, судзімасцяў у мяне таксама няма».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай3

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

Усе навіны →
Усе навіны

«Не спалі ўсю ноч». Што адбываецца ў двары ў Мінску, дзе збілі дрон8

Мядзведзеў прыгразіў ЗША вайной пасля таго, як Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну7

Гомельскія міліцыянеры выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свой унутраны чат — што ён там убачыў5

Чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцці? Пра самагубства добраахвотніка ў Гданьску і не толькі8

Ратавальнікі цэлы вечар шукалі рыбака-тапельца ў Мядзельскім раёне. На наступны дзень ён вярнуўся па лодку

У элітным квартале ў цэнтры Мінска прапанавалі яшчэ партыю кватэр. Цана квадрата ўражвае6

Паспяховы шэф-кухар з Індыі адкрыў рэстаран на Камароўцы1

Мінабароны прызнала падзенне беспілотніка на Мінск9

Мінская дызайнерка: Размаўляць па-беларуску, не спытаўшы суразмоўцу, ці зручна яму, — свінства89

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай3

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць