Грамадства

Пракурор запрасіў для Аўтуховіча тры з паловай гады турмы

Сёньня ў Кастрычніцкім судзе Горадні адбыліся спрэчкі бакоў па крымінальнай справе супраць ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча і дырэктара фірмы «Ніка-транс» Юрыя Лявонава. Пракурор прапанаваў пасадзіць Мікалая Аўтуховіча на 3 гады і 6 месяцаў, а ягонага калегу Юрыя Лявонава – на 3 гады і 5 месяцаў.

Сёньня ў Кастрычніцкім судзе Горадні адбыліся спрэчкі бакоў па крымінальнай справе супраць ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча і дырэктара фірмы «Ніка-транс» Юрыя Лявонава. Пракурор прапанаваў пасадзіць Мікалая Аўтуховіча на 3 гады і 6 месяцаў, а ягонага калегу Юрыя Лявонава – на 3 гады і 5 месяцаў.

Дзяржаўны абвінаваўца Яўген Шчарбак выступіў з прамовай. Паводле яго, пад час судовага сьледзтва была даказаная вінаватасьць абодвух: Аўтуховіч з дапамогай Лявонава ўхіляўся ад выплаты падаткаў, ажыцьцяўляў перавозку пасажыраў і багажу, не рэгіструючы камэрцыйную фірму, не атрымліваючы адпаведную ліцэнзію. У выніку для мясцовага бюджэту былі нанесеныя страты ў асабліва буйным памеры.

Я.Шчарбак прапанаваў зьняволіць Мікалая Аўтуховіча на 3 гады 6 месяцаў ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама канфіскаваць ягоную маёмасьць і забараніць яму 5 гадоў займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Юрыя Лявонава за пасобніцтва Аўтуховічу пракурор прапанаваў зьняволіць на 3 гады 5 месяцаў у калёніі ўзмоцненага рэжыму і забараніць яму 5 гадоў займаць пасады ў адміністрацыйна-гаспадарчай галіне.

Абвінавачаньне лічыць, што абодва падсудныя павінны сплаціць нанесеныя страты для раённага бюджэту: 40 мільёнаў 623 тысячы рублёў падатку, які Аўтуховіч не заплаціў за кіроўцаў, якіх наймаў для працы на сваіх таксоўках, а таксама 1 мільярд 92 мільёны 84 тысячы рублёў – суму выручкі, якую ён атрымаў ад работы сваіх таксовак.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны123

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Жах на пяць паверхаў: як жыве і пакутуе самая вялікая камуналка Мінска4

Axios: ЗША і РФ працуюць над сакрэтным планам па Украіне9

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку13

«Бабарыка быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі». Што пішуць людзі пра банкіра84

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за раскрыццё «файлаў Эпштэйна». Сенат прыняў гэтую пастанову без абмеркавання4

Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе

У Мінску закрылі вуліцу Масюкоўшчына адразу ажно на пяць гадоў. Што там адбываецца?1

Арыгінальная бетонная царква на Тэнэрыфе прызнана найлепшым будынкам года ў свеце7

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны123

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць