Улада22

Увазе актывістаў моладзевага руху

У Беларусі пачынаецца чарговы прызыў грамадзян на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве.

Ён рэгламентаваны ўказам прэзідэнта № 228, падпісаным 5 мая, а таксама загадам міністра абароны, які з’явіцца пазней.

У адпаведнасці з прэзідэнцкім указам прызыву ў маі‑верасні 2009 года на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве падлягаюць грамадзяне Беларусі мужчынскага полу,

якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
Яны павінны быць накіраваны ва Узброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні да 30 верасня.

Указам устаноўлена, што пацярпелыя ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую вайсковую службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, якія не знаходзяцца на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, і прызначаюцца на ваенныя пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іянізуючага выпраменьвання, звышвысокіх частот і з кампанентамі ракетнага паліва.

Колькі грамадзян будзе прызвана на тэрміновую службу і службу ў рэзерве, у прэс‑службе Міністэрства абароны сказаць пакуль не змаглі. Па вопыце мінулых гадоў гэта можа быць каля 10 тыс. і 3 тыс. адпаведна.

Адмысловы від службы — служба ў рэзерве — рэалізуецца ў Беларусі з 2004 года, тады былі прызваныя першыя 820 рэзервістаў. У наступныя гады было прызвана прыкладна па 3 тыс. чалавек.

На службу ў рэзерве прызываюцца, як правіла, тыя юнакі, якія ўяўляюць інтарэс для дзяржавы ў сферы навукі, культуры, мастацтва, спорту, высокакваліфікаваныя рабочыя, спецыялісты, занятыя ў сельскай гаспадарцы.

БелаПАН

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах63

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць