Культура33

Выйшла кніга пра беларускі рэлігійны друк на Захадзе

Аўтар кнігі Юры Гарбінскі засяродзіў увагу найперш на рэлігійным перыядычным друку і графічных выданнях (паштоўках, памятных картках, марках і г.д.) беларусаў на Захадзе.

Юры Гарбінскі. Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі (1945—2005). Нью‑Ёрк—Варшава, 2009. — 884 с.: іл. + СD

Пабачыла свет кніга, прысвечаная рэлігійнаму друку на эміграцыі — сумеснае выданне Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, кафедры Беларускай філалогіі факультэта прыкладной лінгвістыкі і усходнеславянскіх філалогій Варшаўскага ўніверсітэту і Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук.

Аўтар кнігі Юры Гарбінскі — даследчык рэлігійнай гісторыі беларускай эміграцыі —

засяродзіў увагу найперш на рэлігійным перыядычным друку і графічных выданнях (паштоўках, памятных картках, марках і г.д.) беларусаў на Захадзе.

Даследаванне складаецца з пяці асноўных радзелаў. У першым разглядаецца рэлігійная перыёдыка як прадмет даследавання. Аўтар аналізуе стан вывучэння і асноўныя крыніцы даследавання, а таксама спосабы ўліку і рэгістрацыі перыядычных выданняў беларускай эміграцыі.

Асобны раздзел кнігі прысвечаны перыядычнаму друку на Захадзе цалкам.

Гэта найбольш грунтоўнае на сёння аналітычнае даследаванне, прысвечанае гэтаму віду друкаваных выданняў эміграцыі.

Аўтар разглядае асаблівасці развіцця перыядычнага друку беларусаў на Захадзе, тэматыку і перыядычнасць выданняў, тэхнічныя асаблівасці выданняў, наклады, кошты, спосабы распаўсюду і г.д.

Трэцяя частка кнігі прадстаўляе асаблівасці менавіта рэлігійнай перыёдыкі эміграцыі. Падаецца канфесійна‑статыстычная панарама выданняў па асобных рэгіёнах: Заходняя Еўропа, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Аўстралія, а таксама аналізуецца перыядычнасць і інфармацыйны профіль выданняў, склад рэдакцый, кантынгент чытачоў, змест і тэматыку матэрыялаў, мову і графіку, тэхнічныя асаблівасці друку і наклады і г.д.

На падставе параўнання звестак пра беларускі перыядычны друк на Захадзе цалкам і рэлігійны друк як асобную яго галіну Юры Гарбінскі адмысловы раздзел сваёй кнігі - ён займае большую частку выдання - склаў у выглядзе статыстычных табліц, схемаў і дыяграм, на якіх адлюстроўваюцца суадносіны выданняў па розных параметрах для асноўных краін беларускай прысутнасці. Значнай дапамогай аўтару ў складанні такой статыстыкі стала «Бібліяграфія беларускага друку на Захадзе» Зоры і Вітаўта Кіпеляў.

У кнізе «Беларускі рэлігійны друк на Захадзе» зроблена, напэўна, адна з першых спробаў сістэматызацыі і аналізу графічных друкаў беларускай дыяспары — рэлігійных і свецкіх паштовак, памятных картак, марак — тэхнічных асаблівасцей іх выдання, выдаўцоў, накладаў і г.д.

У дадатках да кнігі змешчаны каляровыя выявы такіх графічных друкаў, а таксама вокладак і тытульных лістоў значнай часткі знойдзеных аўтарам рэлігійных перыёдыкаў. Адмысловым дадаткам да кнігі ёсць CD, на якім размешчаны PDF‑файлы з табліцамі статыстыкі беларускіх перыядычных выданняў па асобных краінах.

Багата ілюстраванае і якасна выдадзенае даследаванне Юрыя Гарбінскага будзе цікавае як для прафесійных навукоўцаў, гэтак і для аматараў беларускай гісторыі і культуры.

На жаль, выдадзенае ў Польшчы, яно мае вельмі абмежаваныя магчымасці з’яўлення ў Беларусі.

Наталля Гардзіенка

Каментары3

Цяпер чытаюць

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна17

Грамадстваабмяркоўвайце!17

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую супрацоўніцу Ernst & Young асудзілі за пратэсты. А пасля кінулі ў СІЗА па новай справе3

«Пад запіс на камеру задавалі пытанні, сканавалі тэлефон, перапіску». Як цяпер праходзяць допыты на мяжы Беларусі13

У Бабруйску за 200 тысяч даляраў прадаюць былы армейскі штаб. Цяпер у ім размяшчаецца сінагога 2

Цэны на золата ўпершыню ў гісторыі перавысілі 4000 даляраў за унцыю

Навошта жанчыны колюць у твар сперму ласося? Беларуска падзялілася ўласным досведам19

Па справе магілёўскага маньяка звярнуліся 16 жанчын1

Як часта трэба купляць новыя трусы — адказ можа здзівіць20

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk9

На відэа пра магілёўскага маньяка сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Што гэта і навошта?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна17

Грамадстваабмяркоўвайце!17

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць