Грамадства44

Гамельчука збілі і асудзілі на 15 сутак за фота ля адміністрацыі

Фота пікету каля адміністрацыі Савецкага раёну Гомля 21 кастрычніка.

Суд Савецкага раёну 23 кастрычніка пакараў 43-гадовага жыхара Гомля Станіслава Мачалава арыштам на 15 сутак за фота зь бел-чырвона-белым сьцягам ля раённай адміністрацыі, піша Радыё Свабода.

Увечары 21 кастрычніка ў гомельскіх тэлеграм-чатах зьявіўся здымак людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі каля адміністрацыі Савецкага раёну Гомля. Пасьля публікацыі фота, як сьведчаць жыхары раёну, пачалася аблава АМАП.

«Некалькі чалавек затрымалі каля кінатэатру «Кастрычнік». Яшчэ аднаго спынілі каля 23.00 каля гандлёвага дому «Рэчыцкі» (абодва аб’екты — за некалькі прыпынкаў грамадзкага транспарту ад раённай адміністрацыі. — РС). Ён ішоў з прыяцелем. Прыяцель уцёк, а мужчыну абшукалі і знайшлі ў заплечніку сьцяг. Яго забралі ў міліцыю і там пабілі», — паведаміла Свабодзе жыхарка мікрараёну Фэстывальны.

Ігар, брат затрыманага Станіслава Мачалава, расказаў, што трывогу паднялі бацькі, калі сын не вярнуўся дахаты. Брат знайшоў Станіслава ў Савецкім РАУС Гомля.

«Мы зь сябрамі стаялі пад РАУСам і каля трэцяй гадзіны ночы ўбачылі, як Станіслава выводзяць — яго везьлі на ІЧУ. Мы ўбачылі, што ў яго пабіты твар, вока заплыла, што ён кульгае і ледзьве рухаецца. Відаць, яго моцна пабілі», — кажа Ігар.

«Ня ведаў, што фатаграфаваньне — гэта несанкцыянаванае мерапрыемства»

Блізкіх і сваякоў на суд не пусьцілі, бо нібыта каранавірус. Але і судзьдзя, і сакратарка былі бяз масак.

Міліцыя склала два пратаколы. Паводле іх, Мачалаў удзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу каля адміністрацыі Савецкага раёну, а таксама «хапаўся за форму супрацоўнікаў», то бок зьдзейсьніў непадпарадкаваньне.

«Уцякаў — прызнаю, за форму не хапаўся. Я ўпаў, і калі мяне затрымлівалі, то заламалі рукі за сьпіну — у мяне боль быў ва ўсім целе», — патлумачыў Станіслаў.

Паводле абвінавачанага, яму прапанавалі сфатаграфавацца на фоне адміністрацыі, і ён «ня ведаў, што фатаграфаваньне — гэта несанкцыянаванае мерапрыемства».

«Я ўцякаў (ад АМАПу. — РС), бо ўспрымаю міліцыю як небясьпеку. Аднойчы ў бязьлюдным месцы мяне аштрафавалі за адсутнасьць флікера», — расказаў на судзе затрыманы.

У судзе зачытвалі рапарт супрацоўнікаў АМАП, якія тлумачылі, што шукалі ноччу людзей, якія могуць быць датычныя да несанкцыянаванага мітынгу, таму Станіслава ўбачылі каля гандлёвага цэнтру «Рэчыцкі» і затрымалі.

«У яго была знойдзена атрыбутыка характэрнага бел-чырвона-белага колеру», — зазначана ў рапарце АМАП.

Станіслаў у судзе тлумачыў, што «нехта нас фатаграфаваў каля адміністрацыі, я думаў, што пазьней мне перададуць здымак».

«Я тых людзей ня ведаю, якія прапанавалі сфатаграфавацца, але яны часам зьбіраюцца на Вечным агні. Я думаў, што ўсё-ткі ёсьць людзі, неабыякавыя да сытуацыі ў нашай краіне», — казаў на судзе жыхар Гомля.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У адным са сталічных гіпермаркетаў паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?

У адным са сталічных гіпермаркетаў паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?

Усе навіны →
Усе навіны

Забудоўшчык распавёў, што пабудуюць у «Паўночным беразе» ў найбліжэйшыя гады2

Ад Калеснікавай прапусцілі першы ліст за два з паловай гады7

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем7

Канцлер Мерц: «Каўбаса — гэта каўбаса». Еўрапарламент пагадзіўся11

У «сталінцы» на плошчы Перамогі зрабілі сучасны рамонт, цяпер прадаюць. Квадрат — даражэй за $4 тысячы2

Журналіст Павел Падабед: Мяне затрымалі за два дні да ад’езду ў Польшчу1

У Бішкеку знікнуць вуліцы і праспекты Леніна, Талстога, Максіма Горкага11

Дзяўчыну-псіхолага з лагапедычнага цэнтра кінулі за краты за ўваходжанне ў склад нейкага «экстрэмісцкага фарміравання»6

Еўрапейцы куплялі ў Кітаі ўсё, цяпер пачалі купляць і аўтамабілі. Прамысловасць Германіі абвалілася да ўзроўню 2005 года33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адным са сталічных гіпермаркетаў паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?

У адным са сталічных гіпермаркетаў паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць