У «сталінцы» на плошчы Перамогі зрабілі сучасны рамонт, цяпер прадаюць. Квадрат — даражэй за $4 тысячы
У «сталінцы» на Кісялёва, 4 прадаюць аднапакаёвую кватэру з добрым рамонтам. Гэта літаральна некалькі хвілін да ўваходу ў метро на станцыі «Плошча Перамогі», піша Realt.by.

Кісялёва, 4 — гэта «сталінка» 1957 года пабудовы, а нядаўна тут зрабілі капітальны рамонт. Фактычна ў дварах гэтага дома будуецца жылы комплекс Depo.


Перакрыцці ў доме жалезабетонныя. Кватэра знаходзіцца на першым паверсе. Агульная плошча — 42 метры, жылое — 18. Столі — тры метры.

Прадавец кажа, што ў кватэры ўсё новае. І прадаецца ўсё, аж да посуду.

У кухні з тэхнікі ёсць халадзільнік, газавая пліта на дзве канфоркі і мікрахвалёўка. Акрамя абедзеннай групы, тут паставілі канапу.


Санвузел сумешчаны. Ёсць душавая кабіна, падключаная пральная машына.

А абыдзецца такая аднапакаёвая кватэра ў 180 тысяч долараў. Метр — 4 286 даляраў.
Каментары