Грамадства

У Новай Баравой другі дзень няма вады. Жыхары бачаць у гэтым помсту ўладаў

У нядзелю і панядзелак у Новай Баравой вялікія праблемы з вадой — у большасці дамоў яе няма. А яшчэ побач з раёнам з'явілася тры біяпрыбіральні бел-чырвона-белай расфарбоўкі, піша Tut.by.

Што адбывалася ўчора і што адбываецца сёння?

Праблемы з вадой ў Новай Баравой пачаліся яшчэ ўчора. Як паведамляюць жыхары, вада знікла каля 9 раніцы. Потым жыхары і кампанія «А-100 камфорт», якая іх абслугоўвае, дамагліся таго, што каля 11 раніцы ў раён прыехала аварыйная служба «Мінскводаканала». У выніку бліжэй да вечара вада з'явілася, але потым зноў знікла. Раніцай адбылося тое ж самае.

А-100 арганізавала раздачу вады людзям у сябе ў офісе побач з Новай Баравой, а «Мінскводаканал» прыгнаў у раён некалькі цыстэрнаў. Побач з Новай Баравой, жыхары якой актыўна ўключыліся ў мірныя пратэсты пасля выбараў, таксама з'явілася тры біяпрыбіральні бел-чырвона-белай расфарбоўкі.

«А-100 камфорт» да гэтых прыбіральняў дачынення не мае. Ды і стаяць яны не на абслугоўванай імі тэрыторыі. Таму мясцовыя лічаць, што іх сюды паставіў «Мінскводаканал» (ён у прынцыпе і павінен іх ставіць, калі ёсць праблемы з вадой). Людзей ўся гэтая сітуацыя, мякка сказаць, абурае.

Што кажуць жыхары?

— У «Мінскводаканале» кажуць, што нічога не ведаюць, а потым, праз пэўную колькасць званкоў жыхароў, прагаворваюцца, што чакаюць указання зверху. Праз некаторы час аказваецца, што хтосьці самавольна перакрывае ў калодзежах засаўкі падачы вады. Водаканал ўпарта захоўвае маўчанне, выдаючы спектр слоў ад «чакайце» да «вырашаем», — распавядае мясцовы жыхар.

Яшчэ адзін жыхар Новай Баравой больш падрабязна распавядае пра засаўкі ў калодзежах.

— Я датэлефанавалася ў «Мінскводаканал». У калодзежах існуюць засаўкі, да якіх ва ўсіх ёсць свабодны доступ. Па сутнасці любы чалавек, які ў гэтым разбіраецца, можа засунуць яе. У мінулы раз вада з'явілася, бо знайшлі, дзе была зачыненая заглушка, і адчынілі яе, — кажа жыхар квартала.

Пра засаўкі ў «Мінскводаканале» распавядалі і яшчэ аднаму чалавеку з Новай Баравой.

— Так, мы [учора] дамагліся, каб уключылі, і ведаеце, якая была прычына? Хтосьці зняў нейкую засаўку. Потым яны сказалі, што нехта зламаў засаўку. Дзяўчына з «Мінскводаканала» нам таксама сказала, што міліцыя высвятляе, хто зламаў засаўку — распавядае мясцовы.

Цяпер у некаторых жыхароў з'явіўся невялікі напор вады, у іншых яе па-ранейшаму няма. Тая ж сітуацыя і па нежылым будынкам накшталт дзіцячых садоў, супермаркета і школы. Дзесьці вада ёсць, дзесьці — не. Мясцовыя жыхары лічаць, што ўся гэтая гісторыя — гэта рэакцыя на іх актыўную пазіцыю і бел-чырвона-белую сімволіку.

Што кажуць У «А-100 камфорт»?

— Інжынерны склад кіруючай кампаніі «А-100 камфорт «зрабіў поўны агляд цэнтральнага трубаправода водазабеспячэння, які знаходзіцца на балансе УП «Мінскводаканал». У выніку агляду было выяўлена пашкоджанне засаўкі ў адным з калодзежаў па магістралі ад Гінтаўта да НБ, з-за чаго ў раёне Новая Баравая адсутнічае водазабеспячэнне. Дадзеныя перададзеныя ва УП «Мінскводаканал» для ліквідацыі наступстваў, — кажуць у арганізацыі.

Атрымаць аператыўны каментар у «Мінскводаканале» не ўдалося.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

Кіроўца Voyah у Мінску даказаў, што ў яго жалезныя нервы2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Ігару Ільяшу2

«Ліміт перавышаны». Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе1

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы25

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка4

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць