Меркаванні44

Мілінкевіч пра «стварэнне апазіцыі новага тыпу»

не на ўмовах канфрантацыі з уладамі, а на канструктыўнай крытыцы ў дыялогу з ёй.

Апошнім часам можна пачуць выказваць, што лідэр Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч выступае за правядзенне дыялогу між афіцыйным Мінскам і Еўропай без усялякіх умоваў. Мы запыталіся ў палітыка, ці адпавядае гэта рэчаіснасці.

«Наша Ніва»: Аляксандр Уладзіміравіч, Вы сапраўды за дыялог без умоваў?

Аляксандр Мілінкевіч: Мая пазіцыя даўно агучана: дыялогу Еўрасаюзу і Беларусі патрэбна «дарожная мапа», або, як мінімум, план дзейнасці. Гэта мае быць пакрокавае супрацоўніцтва, рух насустрач. Эканамічнае стасункі павінны паглыбляцца ў залежнасці ад інстутыцыйных зменаў па дэмакратызацыі нашай краіны. Інакш замест трансфармацыі сённяшняй мадэлі ўлады можа адбывацца яе кансервацыя.

«НН»: А якую ролю ў дыялогу павінны адыгрываць дэмсілы?

АМ: Дэмакратычнае грамадства не павінна дазволіць уладзе імітаваць рэфармаванне і лібералізацыю. Мы павінны дамагацца сапраўдных рэформаў і, у першую чаргу, запрапанаваць сваю праграму паэтапных пераўтварэнняў у краіне. І

не на ўмовах канфрантацыі з уладамі, а на канструктыўнай крытыцы ў дыялогу з ёй. Аб’яднанне і стварэнне апазіцыі новага тыпу павінна мець у сваёй аснове адзінства ідэяў і бачання будучыні Беларусі, а не прынцып «супраць каго сябруем».
У палітыцы павінна быць барацьба ідэяў, а не асабістых амбіцыяў. У аснову аб’яднання палітычных сілаў павінна быць пакладзена адзіная ідэалогія. З пачаткам дыялогу ЕЗ і Беларусі актуальнай і магчымай для новай апазіцыі робіцца еўрапейская ідэя — ідэя еўрапейскай інтэграцыі як будучыні Беларусі. Гэта ідэя выдатна спалучаецца з нацыянальнай і з прынцыпам захавання незалежнасці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака12

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць