Грэка-каталіцкага святара Віталя Быстрова з Івацэвічаў сёння прысудзілі да арышту на 10 сутак паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянавай акцыі).
«Ён невінаваты, справа ягоная нацягнутая. Нас гэта вельмі турбуе. Таксама як і выклік у крымінальны вышук на 1 снежня ксяндза Вячаслава Барка. І святары, і вернікі Беларускага каталіцкага касцёла,— усе перажываюць, гэта яшчэ больш напальвае сітуацыю і пагражае нестабільнасцю ў грамадстве. Калі ўжо святароў пачалі арыштоўваць і пераследаваць за іх словы, то куды мы крочым», — пракаментаваў Свабодзе гэты выпадак прэс-сакратар Беларускага каталіцкага касцёла Юры Санько.
Паводле ягоных слоў, у жніўні адразу пасля выбараў двое каталіцкіх святароў былі затрыманыя ў Баранавічах і адбылі 8-суткавы арышт, але яны тады былі затрыманыя ў цывільным, пасля шуму ў СМІ іх адпусцілі. Цяперашні прысуд айцец Юры Санько назваў беспрэцэдэнтным.
-
Купілі ў Польшчы iPhone 17 і едзеце з ім у Беларусь — ці трэба плаціць на мяжы?
-
У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну
-
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары