Усяго патроху

Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Штотыднёва ў інтэрнэце з’яўляюцца новыя варыянты прачытання міжнароднага флэшмобу «Іерусалім». У Мінску, здаецца, увогуле хутка не застанецца раёна, дзе б мясцовыя жыхары ў бел-чырвона-белым адзенні не станцавалі разам пад адну з самых зашазамленых песень. А з чаго ўсё пачалося? Хто напісаў гэты трэк і прыдумаў вірусны танец пад яго? Расказваем.

Аўтарства песні «Jerusalema» належыць паўднёваафрыканскаму выканаўцу і прадзюсару Master KG. Ëн нарадзіўся ў Лімпопа ў 1996 годзе і музыкай цікавіўся з дзяцінства. Дзякуючы дзядзьку, што падарыў яму камп’ютар, змог эксперыментаваць з бітамі ўжо з 13 год. 

Альбом музыкі «Skeleton Move» быў адзначаны шматлікімі музычнымі ўзнагародамі. У 2019 годзе Master KG стаў найлепшым мужчынам-артыстам Паўднёвай Афрыкі. Але менавіта выкананне «Jerusalema» ў дуэце са спявачкай Nomcebo Zikode прынесла яму міжнародную вядомасць. Адметна, што песня выконваецца на мове зулу. Калі перакладаць, то асноўны сэнс наступны: «Іерусалім — мой дом, не пакідай мяне, ратуй мяне».

 

На сённяшні момант кліп Master KG са снежня 2019 года паглядзелі амаль 310 мільёнаў разоў. 

Як з’явіўся танец?

У арыгінальным кліпе няма і намёку на вядомы нам танец. Усе гэтыя рухі прыдумаў танцавальны калектыў з Анголы Fenómenos do Semba. Такім чынам яны адзначылі сваё пяцігоддзе, якое ўжо выпала на каранавірусны перыяд, таму грандыёзнага святкавання не было. Усё, што маглі артысты, — сабрацца сціплай кампаніяй і ў сямейным коле павячэраць.

У ранейшых інтэрв’ю кіраўнік творчай групы тлумачыў, што сваім танцам яны «хацелі паказаць момант шчасця, шчырасць афрыканскага народа, асабліва жыхароў Анголы. Паказаць, што можна быць шчаслівым, не маючы амаль нічога, у такія цяжкія часы, якія мы ўсе сёння перажываем праз каранавірус». 

Такі пасыл прыйшоўся многім даспадобы, і вось ужо палымяны танец выконвалі супрацоўнікі авіякампаній, дзеці, баскетбалісты, дактары — тысячы людзей па ўсім свеце. Многія адзначалі, што танец падымаў настрой у няпросты час і аб’ядноўваў.

А як у Беларусі?

У нас адным з самых першых масава падтрымаў флэшмоб раён Новай Баравой.

Пасля гэтага беларусаў было ўжо не спыніць: штотыднёва ў сеціве з’яўляюцца ўсё новыя відэа. Да флэшмобу ўжо далучыліся Зялёны Луг, Чыжоўка, Серабранка, Аўтазавод, Лебядзіны, Малінаўка, Заслаўе, Ляскоўка, Магілёў, Віцебск і многія іншыя. Людзі разам развучваюць рухі, рэпетуюць, каб усё атрымалася ідэальна. 

Варта адзначыць, што ў Беларусі танец набыў дадатковы сэнс: гэта яшчэ адзін са спосабаў аб’яднаць суседзяў такім вось вясёлым чынам. Працяг дваровых ініцыятыў і здаровага грамадскага яднання на мясцовым узроўні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?2

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Усе навіны →
Усе навіны

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы3

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў13

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле11

Чаму Мінск пастаянна падтапляе і ці можна з гэтым нешта зрабіць? Спецыяліст адказаў11

Беларускую алімпійскую чэмпіёнку ў Расіі падманулі махляры13

У Брэсце 16-гадовы матацыкліст загінуў у ДТЗ з машынай ратавальнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?2

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць