Меркаванні

Ганна Севярынец: Спецслужбы паспрабуюць раз'есці нованароджаны рух рукамі саміх жа пратэстоўцаў

«За беларускім пратэсным рухам я назіраю не першы год, як вы разумееце, і назіраю знутры: не таму, што заўсёды актыўна ўдзельнічала, а таму, што гэты рух пранізвае наскрозь нашу сям'ю. І я даўно ўжо чакала, калі ж пачнуцца спробы спецслужбаў забрацца ў цяперашні нованароджаны рух знутры, каб па старой, даўно адпрацаванай схеме яго раз'есці рукамі саміх жа пратэстоўцаў», — сваімі назіраннямі дзеліцца пісьменніца і настаўніца Ганна Севярынец. 

Старая апазіцыя, на жаль, даўно была, як шашалем, паедзена гэтай метадычнай, каранямі ў СССР, працай, а вось новы пратэст — не, бо абсалютная большасць актывістаў прыйшла ў рух літаральна з вуліцы і была неапрацаваная. Але цяпер я хачу папярэдзіць малады беларускі пратэст і падзяліцца сваімі шматгадовымі назіраннямі: як нас будуць раз'ядаць знутры і ў якіх месцах мы ўсе мусім быць пільнымі.

Паколькі ў новых пратэстах практычна няма правакатараў і агентаў — а тыя, што ёсць, добра вядомыя старым пратэстоўцам і таму трымаюцца на ўзбочыне, — то адна з працоўных схем будзе такой.

Які-небудзь харошы і прастадушны чалавек распачне публічны крыжовы паход супраць кагосьці са знакавых фігур пратэсту. Ну там грошы альбо які-небудзь двухсэнсоўны ўчынак. У залежнасці ад медыйнасці гэтага харошага чалавека альбо адразу, альбо праз некаторы час пачнуць падцягвацца спецыфічныя каментатары (у ранейшых рэаліях — публіцысты альбо аратары) з простымі, кандовымі аргументамі кшталту: «усе яны проста пілуюць бабкі», «гэта ўсё заходняе/усходняе бабло», «яны проста дзеляць партфелі», «яны прыйдуць да ўлады і ўсіх прымусяць размаўляць па-беларуску» і гэтак далей. Адбудзецца пераход на асобы, найбольш слабыя з дыскутантаў — усе харошыя людзі, між іншым — пацягнуць гэтую аргументацыю па сваіх стужках. Іншыя харошыя людзі з «асадачкам у сэрцы» пачнуць высвятляць абставіны ў героя дыскурсу. Той не заўсёды ўцямна адкажа — з розных, часцей за ўсё не злачынных прычын. І пайшло-паехала. Давер зруйнаваны, сумневы пасеяныя, людзі перасвараныя. І ўсё сваімі рукамі.

Я не думаю, што цяпер час і арганізоўваць, і весціся на любыя бульбасрачы ўнутры пратэснага руху. Пасля перамогі ўсё гэта будзе не позна зрабіць. У любым выпадку цяпер няма магчымасці ані разабрацца, ані атрымаць доказы, ані сабраць інфу. Усе пытанні паміж сабой варта высвятляць непублічна.

Наша моц — у адзінстве, і рэжым гэта добра ведае. Адзінства, што б ні было. Іначай будзе як тады. Некалькі хваляў пратэсных рухаў былі раз'едзены ўшчэнт менавіта такім чынам», — перасцерагае Ганна Севярынец.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка7

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў15

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць