Грамадства

Для супрацоўнікаў БМЗ у Жлобіне, якія спрабавалі пачаць страйк, пракурор запатрабаваў па 3 гады калоніі

У Жлобіне судзяць работнікаў Беларускага металургічнага завода, якія 17 жніўня спрабавалі пачаць страйк. Тады была спынена праца ўсіх трох печаў.

belsteel.by

На сустрэчы з працоўнымі 17 жніўня кіраўніцтва абяцала, што нікога не будзе караць. Пазней СК завёў крымінальную справу за «арганізацыю і правядзенне незаконных групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады» (артыкул 342 КК).

Судзяць Ігара Поварава, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара. У асобную вытворчасць выдзелена крымінальная справа ў дачыненні да Паўла Магідава. Ён вымушаны быў з'ехаць за мяжу.

17 жніўня ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і міліцэйскага гвалту яны разам з іншымі работнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе.

Справу разглядае суддзя Яўген Ерафееў, дзяржаўны абвінаваўца — Андрэй Аношка.

1 лютага пракурор прыйшоў да высновы, што віна траіх абвінавачаных даказаная цалкам, і прасіў пакараць кожнага трыма гадамі пазбаўленьня волі.

Страты прадпрыемству (больш за тысячу рублёў) абвінавачаныя кампенсавалі, таму завод не мае да іх матэрыяльных прэтэнзій.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка11

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай2

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка11

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць