Кіно

Серыял «Ход каралевы» пра самы недынамічны від спорту ў свеце пабіў рэкорды Netflix па праглядах

Серыял пра шлях дзяўчынкі-сіраты да шахматнай славы стаў самым папулярным міні-серыялам на Netflix за ўсю гісторыю стрымінгавай платформы.

Ніхто не мог падумаць, што «Ход каралевы» ад рэжысёра Скота Фрэнка, які выйшаў летась у кастрычніку, прыцягне столькі ўвагі, бо сюжэт серыяла не мае тых кампанентаў, характэрных для хітоў ад Netflix, а шахматы ў многіх асацыююцца з нечым сумным і занудным. Тым не менш, серыял атрымаў станоўчую ацэнку крытыкаў, а таксама сабраў пазітыўныя водгукі ў шахматнай супольнасці.

Толькі за першы месяц пасля выхаду серыял паглядзелі 62 мільёны карыстальнікаў Netflix. Акрамя гэтага, лічыцца, што «Ход каралевы» паспрыяў адраджэнню грамадскай цікавасці да шахматаў.

Серыял з’яўляецца адаптацыяй не самага вядомага рамана Уолтэра Тэвіса 1983 года з той жа назвай.

Бэт Харман (у дзяцінстве яе грае Ісла Джонстан), галоўная гераіня серыяла, становіцца сіратой у 9 гадоў і трапляе ў прытулак. Там яна знаёміцца з прыбіральшчыкам, які вучыць яе гуляць у шахматы. Дзяўчынка захапляецца гульнёй, да якой у яе ёсць выключныя здольнасці. З ранняга ўзросту Бэт Харман сутыкаецца з праблемай злоўжывання псіхаактыўнымі рэчывамі, якія дапамагаюць ёй штоноч уяўляць шахматную дошку і прыдумляць розныя шахматныя камбінацыі.

Пазней Бэт трапляе ў прыёмную сям’ю і пачынае браць удзел у прэстыжных шахматных турнірах. Мужчыны-канкурэнты і арганізатары турніраў спачатку сумняюцца ў яе здольнасцях, але Бэт Харман (у дарослым узросце яе грае Ані Тэйлар-Джой) разгромна перамагае сваіх апанентаў. Такім чынам дзяўчына становіцца ўсё больш вядомай у краіне.

«Ход каралевы» ўдала паказвае шахматы як высокаэстэтычную гульню, што ў выніку выклікала шалёны інтарэс да шахмат сярод гледачоў. Вытворцы шахматных дошак сцвярджаюць, што продажы павялічыліся ў 4 разы пасля выхаду серыяла.

А кансультантамі для шахматных сцэн сталі былы чэмпіён свету Гары Каспараў і вядомы амерыканскі трэнэр па шахматах Брус Пандальфіні, што, па меркаванні крытыкаў, зрабіла серыял адной з найлепшых і найбольш паспяховых экранізацый гульні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сакрэт даўгалецця: чаму так шмат японцаў жывуць даўжэй за 100 гадоў5

Сёстрам Груздзевым не дазволілі выступіць на галоўным форуме ў Дзень адзінства, а падпісчыкі западозрылі іх у здрадзе13

Ізраіль унёс у чорны спіс сотні крыптакашалькоў, меркавана, звязаных з іранскімі спецслужбамі. Заблакаваныя $1,5 мільёна2

Саша Філіпенка: Статкевіч — глыба, але ў Беларусі ўжо дастаткова Мандэлаў на квадратны метр53

У Беларусь з Грэцыі прыбыла прадстаўнічая кітайская дэлегацыя12

Амерыканскую спявачку, якая падтрымлівае ЛГБТ, у апошні момант знялі з расійскага конкурса «Інтэрбачанне»2

Прэзідэнт Чэхіі: Расійскія самалёты, якія парушаюць паветраную прастору краін НАТА, трэба збіваць5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў12

Беларуска расказала, як пасля закрыцця мяжы дабіралася ў Польшчу праз Калінінград5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць