Грамадства

Беларуса судзяць у Маскве на незразумелай мове

Басманны суд Масквы пачне разглядаць крымінальную справу па абвінавачаньні грамадзяніна Беларусі Юрася Іванюковіча ў «вандалізьме, то бо апаганьваньні будынкаў ці іншых збудаваньняў». 9 траўня ён напісаў маркерам на шыльдах, якія месьцяцца на сьцяне будынку пасольства Беларусі ў Расеі «Жыве Беларусь» і «БТ хлусіць!!!» (БТ – Беларускае тэлебачаньне). Надпісы тут жа былі сьцёртыя, а Іванюкевіч быў затрыманы.

6 ліпеня ў Незалежным прэс-цэнтры адбылася прэс-канфэрэнцыя з удзелам Юрася Іванюковіча і ягонага абаронцы Станіслава Маркелава.

Маркелаў адзначыў, што надпісы былі зробленыя не на будынку пасольства, а менавіта на шыльдах, якія, у адрозьненьне ад будынку, гістарычнай каштоўнасьці не ўяўляюць, бо зьявіліся толькі ў пачатку 90-х гадоў. Апроч таго, ніхто з супрацоўнікаў пасольства не выказваў прэтэнзій з нагоды псаваньня належнай яму ўласьнасьці. Таму назваць вандалізмам дзеяньні яго падабароннага нельга, падкрэсьліў Маркелаў.

Адвакат расказаў, што Юрась Іванюковіч амаль не валодае расейскай мовай. Паводле закону, ён мае права на паслугі перакладчыка, прычым пра гэта яго мусілі праінфармаваць на зразумелай яму мове. Аднак такая прапанова была выказаная па-расейску. Слова «пераводчык» у беларускай мове мае іншы сэнс, чым у расейскай. Таму Іванюковіч адмовіўся ад паслуг перакладчыка. Прызначаны яму адвакат беларускай мовы ня ведаў. Акрамя таго, гэты адвакат не заявіў ніводнага хадайніцтва па абвінаваўчым акце.

Станіслаў Маркелаў, які ўвайшоў у справу нязадаўга перад судом, падкрэсьліў што немагчыма праводзіць суд над чалавекам, калі судовыя дакумэнты складзеныя на незразумелай яму мове. Адвакат таксама паведаміў, што, насуперак закону, да яго падабароннага ня быў запрошаны беларускі консул.

Максымальнае пакараньне паводле артыкулу «вандалізм» – адзін год папраўчых работ.

ПРИМА-News

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны13

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

Нечакана. Унутры гандлёвага цэнтра ў Мінску адкрыецца праваслаўны храм23

У арганізацыі рабавання Луўра падазраюць расіяніна, звязанага са спецслужбамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць