Культура

Як рухаць культуру, урбаністыку, інклюзію: стваральнікі папулярных праектаў правядуць майстар-клас у анлайне

20 сакавіка адбудзецца другі бясплатны майстар-клас для старшакласнікаў, арганізаваны ў межах адукацыйнай праграмы праекта «Першыя». Вучні 9, 10 і 11-х класаў з усёй Беларусі змогуць узяць удзел у анлайн-сустрэчы з арганізатарамі папулярных беларускіх праектаў у сферах культуры, урбаністыкі і інклюзіі. Трансляцыя пачнецца аб 11-й гадзіне на сайце www.generation.A1.by.

Адкрые майстар-клас тэматычны блок пра культуру.

Кіраўнік платформы Say.by Аляксандр Шастаковіч раскажа, як выкарыстоўваць IT-тэхналогіі для вывучэння беларускай мовы.

У якасці спецыяльнага госця на сустрэчу таксама запрошаны пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Павел Ананіч, які прапанаваў распрацаваць прыкладанне, каб вывучаць помнікі архітэктуры з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці. 

Спікерам на тэму інклюзіі выступіць стваральніца і дызайнер брэнду Tikota Unique Кацярына Бязрукава. Яна раскажа пра тое, як прыдумляе мадэлі адзення для людзей з інваліднасцю, цяжарных і кормячых мам, а таксама пра тое, як нават адна невялікая дэталь можа зрабіць чыёсьці жыццё больш камфортным.

Яе выступленне дапоўніць яшчэ адна спецыяльная госця — пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Соф’я Федчанка, якая прэзентавала ў фінале ідэю абсталяваць вучэбныя класы адмысловымі канторкамі, каб школьнікі з захворваннямі пазваночніка маглі займацца стоячы.

Сваім вопытам у сферы ўрбаністыкі падзеліцца архітэктар і дызайнер Таццяна Цярэшчанка, якая раскажа пра тое, як і навошта мяняць навакольны свет.

Спецыяльны госць гэтага тэматычнага блока — пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Дзяніс Рабчук. На працягу некалькіх гадоў ён разам з камандай аднадумцаў стварае ў Брэсце муралы з вершамі беларускіх класікаў і плануе пашырыць праект на іншыя гарады Беларусі.

Пасля выступленняў спікераў удзельнікі майстар-класа змогуць пагутарыць з імі ў чаце. Аўтары самых складаных і цікавых пытанняў, зарэгістраваныя на сайце праекта www.generation.A1.by, атрымаюць каштоўныя падарункі.

Мэта адукацыйнай праграмы заключаецца ў тым, каб расказаць школьнікам, якія праекты ўжо існуюць у Беларусі ў сферы культуры, інклюзіі, урбаністыкі, экалогіі і тэхналогій. А таксама паказаць, як адна ідэя можа змяніць да лепшага жыццё многіх людзей. Гэта дазволіць старшакласнікам падзяліцца сваім меркаваннем па кожнай з тэм і прыдумаць уласны праект, каб падаць яго на конкурс ідэй «Першыя», прэзентаваць на міжнароднай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымаць iPhone 12. У лютым ужо адбыўся майстар-клас па тэхналогіях і экалогіі.

Да 30 красавіка адкрыты прыём заявак для старшакласнікаў на ўдзел у конкурсе ідэй па пяці кірунках — «Тэхналогіі», «Культура», «Экалогія», «Інклюзія», «Урбаністыка». Для гэтага трэба зняць відэаролік пра сваю ідэю (да 3 хвілін), падзяліцца ім у любой сацыяльнай сетцы (TikTok, Instagram, VK, YouTube, FB, OK, Twitter) з хэштэгам конкурсу #generationA1 і даслаць спасылку на generationA1.2021@gmail.com.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Усе мерапрыемствы праходзяць на беларускай мове, уключаючы майстар-класы і публічныя выступленні фіналістаў, бо адна з мэтаў конкурсу — пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і павелічэнне яе папулярнасці з дапамогай сусветнай супольнасці TED.

Чытаць больш пра конкурс ідэй «Першыя» ад А1

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць