Грамадства

У Пінску ліквідуюць дабрачынную арганізацыю, заснавальніца якой з'ехала ад пераследу ў Польшчу

У Пінску ліквідуюць прыватную дабрачынную арганізацыю «Палеская дабрыня». Пра гэта Медыя-Палессю паведаміла яе заснавальніца Алена Шымоліна.

Фота з архіва Алены Шымолінай

Цяпер Шымоліна ў Польшчы, яна з'ехала з Беларусі разам з непаўналетняй дачкой. Паводле Алены, рашэнне аб ліквідацыі «Палескай дабрыні» Пінскі гарвыканкам ужо прыняў. Цяпер работнікі падатковай інспекцыі тэлефануюць яе 80-гадовай маці, каб тая прынесла дакументы для ліквідацыі арганізацыі

Шымоліна адкрыта заклікала выбаршчыкаў галасаваць за Святлану Ціханоўскую, асудзіла жорсткасць сілавікоў, а яе арганізацыя аказвала матэрыяльную дапамогу пінчукам, якія пацярпелі ад гвалту міліцыі.

У офісе «Палескай дабрыні» і дома ў Алены Шымолінай правялі ператрусы, канфіскавалі камп'ютарную тэхніку, статутныя і фінансавыя дакументы. Пасьля шматгадзіннага допыту ў міжраённым аддзеле ДФР яе адпусцілі. У тую ж ноч яна з дачкой пакінула Беларусь.

Па словах Шымолінай, тэчка з важнымі дакументамі, якія даказваюць гвалт сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў у Пінску, знаходзіцца ў надзейным месцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа пра рэакцыю Лукашэнкі: Хочацца, каб яшчэ мацней прыпякло41

«Раніца — у школе, потым — гатэль». Знакаміты беларускі лыжнік расказаў, як жыве ў польскім Закапаным

«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?8

Мікола Дзядок параіў, што рабіць, каб наблізіць перамены29

Пад Баранавічамі мясцовы жыхар праводзіць бясплатныя экскурсіі па былой панскай сядзібе5

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

Зяленскі: Гатовыя весці перамовы дзе заўгодна, толькі не ў Расіі і дакладна не ў Беларусі9

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву10

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц14

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць