Усяго патроху

Чаму лепш не абедаць за працоўным сталом?

Французскі ўрад шмат гадоў забараняў офісным супрацоўнікам абедаць за працоўным сталом. Мэта правіла, якое адмянілі месяц таму, заключалася ў тым, каб прымусіць супрацоўнікаў рабіць перапынак. Даследаванні паказваюць, што такія паўзы добра ўплываюць на нашу прадукцыйнасць.

Фота Depositphotos.com

Дыетолаг Брук Шэлер рэкамендуе выдаткоўваць на абед ад 30 хвілін да гадзіны, бо гэтыя прымусовыя паўзы дапамагаюць нам прадухіліць выгаранне. Доктарка тлумачыць гэта тым, што мы працуем з 9 гадзін раніцы да 5 вечара пяць дзён на тыдзень, і нам часта здаецца, што толькі на выходных ці падчас адпачынку мы можам вылучыць час для сябе. Таму цудоўна, калі падчас працоўнага тыдня мы можам знайсці магчымасць адысці ад камп’ютараў і зрабіць сабе маленькае паслабленне, піша Huffington Post.

Шмат у чым стрэс залежыць ад картызолу, узровень якога і так можа быць павышаны падчас пандэміі. Калі мы доўгі час знаходзімся пад уплывам блакітнага святла з экранаў любога тыпу, гэта яшчэ больш павышае колькасць картызолу ў арганізме. Таму адыход ад экрана можа знізіць узровень стрэсу. Да таго ж, не варта грэбаваць магчымасцю пагутарыць з калегамі падчас абеду.

Калі вы працуеце дома, вас чакае яшчэ адна небяспека. Праз лёгкую дасягальнасць ежы можна перастаць кантраляваць тое, што і ў якой колькасці вы ясце, вылучаць на ежу менш часу і не звяртаць увагі на пачуцце сытасці. Часцей за ўсё лёгкі доступ да больш разнастайнай ежы, чым ёсць у офісе, таксама прыводзіць да спажывання большай колькасці калорый.

Што рабіць, каб змяніць для сябе сітуацыю? Па-першае, варта запланаваць для сябе перапынак на абед. Па-другое, на час перапынку змяніце працоўнае асяроддзе на нешта іншае. Калі няма магчымасці выйсці ў іншае памяшканне, проста перасядзьце з працоўнага месца. І прыбярыце далей усе шкодныя прадукты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла1

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту29

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі18

Экаактывісты больш не прыклейваюць сябе да дарог. І вось чаму14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла1

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць