Здароўе

Дэпрэсію пачынаюць дыягнаставаць па аналізе крыві

Вынікі даследавання навукоўцаў з Індыянскага ўніверсітэта могуць стаць прарывам у дыягностыцы і лячэнні псіхічных захворванняў.

Фота Pixabay

Многія псіхічныя захворванні, у тым ліку дэпрэсію, усё яшчэ складана дыягнаставаць. У пастаноўцы дыягназу дактары ў асноўным абапіраюцца на скаргі пацыентаў і ацэнку псіхіятраў. Да таго ж, часта ўзнікаюць складанасці з назначэннем медыкаментознага лячэння.

Вынікі новага даследавання навукоўцаў з Медыцынскай школы Індыянскага ўніверсітэта могуць кардынальна змяніць сітуацыю ва ўсім свеце.

Даследчыкі знайшлі ў крыві 26 біямаркераў, з дапамогай якіх можна вызначыць наяўнасць тых ці іншых парушэнняў псіхікі і прызначыць адпаведнае лячэнне. Для гэтага будзе дастаткова ўзяць усяго адзін аналіз крыві.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў навуковым выданні Molecular Psychiatry.

Спачатку навукоўцы абралі 300 валанцёраў з дэпрэсіяй. Яны апісвалі свой стан, а даследчыкі бралі ў іх аналіз крыві, каб вызначыць сувязь паміж настроем пацыентаў і складам крыві.

Далей навукоўцы скарысталіся базай звестак з 1600 прац, прысвечаных генетыцы, каб выявіць шэраг біямаркераў, звязаных з афектыўнымі разладамі. У выніку навукоўцам удалося скараціць гэты спіс да 26 паказальнікаў, а пасля праверыць іх дакладнасць на другой групе валанцёраў.

Выяўленыя біямаркеры дапамагаюць выявіць цяжкасць дэпрэсіі ў пацыента, рызыку развіцця клінічнай дэпрэсіі ў будучыні, а таксама імавернасць узнікнення біпалярнага разладу.

Такім чынам навукоўцы распрацавалі дакладны інструмент для медыцынскай дыягностыкі і падбору прэпаратаў для лячэння дэпрэсіі. Да таго ж, група даследчыкаў выявіла сувязь афектыўных разладаў з генамі цыркадных рытмаў. (Гэтыя гены рэгулююць сезонныя цыклы арганізма, а таксама цыклы, звязаныя са зменай дня і ночы.) Такім чынам з'явілася магчымасць растлумачыць, чаму сімптомы некаторых пацыентаў горшаюць падчас змены пары года і чаму ў іх узнікаюць парушэнні сну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны4

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка7

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў15

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны4

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць