Здарэнні1010

Жыхары в. Скварчыцы прачнуліся ў г*ўне +Фота

Пасля начной залевы 2 ліпеня склепы, падворкі і агароды трох двароў у в. Скварчыцы Баранавіцкага раёна апынуліся пад уражвальным слоем гною, які мясцовая гаспадарка збірала паблізу ажно з мінулага года. Гноем заліло нават хаты.

Карэспандэнты «Intex-press» завіталі ў Скварчыцы ў той момант, калі пагрузчыкі з мясцовага калгаса «Аграшчара» здымалі верхні слой каравяка на прыватных падворках і вясковай вуліцы.

«А ў агародах жа нічога не збярэш. Усё папросту згарыць. А калі не, дык як такую бульбу будзеш есці — яна ўся ў гаўне», — абураецца пацярпелы ад такой незвычайнай «паводкі» Леанід Вікенцьевіч. Ягоны найбольшы боль — маладыя яблынькі малдаўскіх гатункаў, лёс якіх цяпер невядомы: выжывуць — не выжывуць. У яго жонкі Валянціны — іншы клопат: «Мае каны (кветкі — аўт.) мне спецыяльна прывозілі знаёмыя з Масквы… Лілеі — кожная па 8 — 15 тысяч… Яны ўжо прападуць».

Разам з Валянцінай мы ў гумовіках мінаем граду з клубніцамі. Ягады таксама «ў шакаладзе».

«Клубніцы адно раз паспела сабраць. Астатнія хтосьці выбраў без мяне. Цяпер ужо ніхто не палезе, нават злодзей…», — са скрухаю кажа Валянціна.

У суседзяў Леаніда і Валянціны таксама затапіла і новы (на градах), і леташні (у склепах) ўраджаі. Студні пацярпелых вяскоўцаў апламбавалі санслужбы, забараніўшы піць ваду. На пытанне: «Як далей будзеце жыць?» у гэтых простых людзей знайшліся вельмі простыя адказы. Ваду можна браць у суседзяў праз пяць хат. Па прадукты — на рынак.

«Давядзецца цяпер лямку цягнуць… Чаму ж начальству было не на горцы каля самых хат гэта возера жыжы рабіць. Але што каму дакажаш, хто будзе слухаць? У нас заўсёды смурод стаяў, як вецер падзьме. Нікому няма дзела. Скажуць: заткніся, бабка, што ты пляцеш?», — выракае пацярпелая кабета Зіна.

Intex-press

Каментары10

Цяпер чытаюць

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Усе навіны →
Усе навіны

Каля берагоў Канады заўважылі рэдкі чорны айсберг1

ЦАХАЛ загадаў жыхарам аднаго з раёнаў Тэгерана эвакуявацца. Зруйнуюць будынак дзяржаўнага тэлебачання3

ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў8

«Прадалі 1647 купюр за 3 дні». Ажыятаж вакол памятнай банкноты Нацбанка не сціхае3

Стала вядома яшчэ пра аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расіі і трапіў у палон1

У паўднёвай Еўропе прайшлі мітынгі супраць турыстаў

Суседзі зрабілі кухню ў лоджыі, і цяпер у суседзяў чуваць звон посуду

«Абзвоньваем дзяцей, унукаў». Чыноўнікі з рулеткамі пайшлі правяраць вышыню травы на ўчастках беларусаў20

Маладзечанцы цягам трох дзён назіралі за маладой качкай, якая звалілася ў калодзеж фантана ў парку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць