Грамадства

Крыніцы: Юрыя Чыжа выпусцілі пад хатні арышт

Як стала вядома «Нашай Ніве», Юрый Чыж, якога арыштоўвалі ў сакавіку 2021 года, знаходзіцца пад хатнім арыштам. Пра гэта паведамілі дзве не звязаныя між сабой крыніцы. 

Цяпер Чыж жыве аточаны недабразычліўцамі і не падтрымлівае кантактаў не толькі з колішнімі сябрамі, але нават з некаторымі кроўнымі сваякамі.

Юрый Чыж — апальны бізнэсмен, некалі блізкі да ўлады, які стаў ахвярай інтрыг іншых царадворцаў. 

Яго затрымлівалі ў сакавіку па вяртанні з Масквы. 

Юрый Чыж, фота Сяргея Гудзіліна

Разам з Чыжом былі затрыманыя кіраўнікі некалькіх кампаній, якія засталіся ў бізнэсмена пасля разгрому яго імперыі.

Прэтэнзіі ў сілавікоў узніклі да топ-менеджменту «Кварцкрэйдапрама» — прадпрыемства ў Маларыцкім раёне, якое забяспечвала крэйдай бярозаўскі завод па вырабе будматэрыялаў (таксама належыць Чыжу). Таксама нібыта затрыманы хтосьці з кіраўнікоў «Данпрада» — прадпрыемства на Валожыншчыне, якое вырабляла свініну.

Нарэшце, прыйшлі і ў «НафтаХімТрэйдынг» — адзін з апошніх бізнэсаў Чыжа, які паспяхова працягваў працаваць. У сеткі з 11 заправак, тры з якіх знаходзяцца ў Мінску, чатыры месяцы таму забралі ліцэнзію на продаж паліва.

Як вядома «Нашай Ніве», сэнс справы перагукваецца з ранейшай крымінальнай справай супраць Чыжа ў 2016-м — калі яго затрымлівалі па падазрэнні ва ўхіленні ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. 

Тады справа да суда не дайшла, бо Чыж прызнаў віну і кампенсаваў шкоду. Але як можна меркаваць, рахунак яму выставілі немалы і расцягнуты ў часе. Станам на 2021 год ён нібыта заставаўся вінны і дзяржаве, і бізнэс-партнёрам, якія спаганялі з Чыжа даўгі праз суд. 

Але Чыж па абавязацельствах нібыта не плаціў, хаця асобныя яшчэ «жывыя» яго бізнэсы прыносілі грошы.

Дапоўнена:

Пасля публікацыі навіны пра Чыжа з Рэдакцыяй звязаліся юрысты «Ракаўскага бровара» і «Трайпла».

«Мы не даём ніякіх каментароў з нагоды затрымання Юрыя Аляксандравіча. Адзінае, што можам сказаць, — на гэты момант ён пад хатні арышт не адпушчаны», — пераконваюць яны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну1

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася18

Украіна ў межах абмену з Расіяй перадала яшчэ аднаго палоннага беларуса. Раней пра яго палон не паведамлялася3

«Магчыма, пачытваў курсы пікапу». Знаёмы бойфрэнда Мельнікавай расказаў пра яго падчас вучобы ў БДУ11

Віталь Гуркоў служыць ва ўкраінскай паліцыі ФОТЫ9

Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны7

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння30

Літва папярэдзіла, што ў суботу на мяжы з ёй будуць праблемы

«Шклянкі з вібраніуму»: людзі здзівіліся цэнам на прадукцыю шклозавода «Нёман»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць