Былы кіраўнік японскага выдавецтва Nikoli і чалавек, які лічыўся «бацькам судоку», Макі Кадзі памёр ва ўзросце 69 гадоў.

Кадзі памёр 10 жніўня ад халангіякарцыномы — раку жоўцевых пратокаў.
«Спадар Кадзі быў вядомы як «бацька судоку» і шанаваны аматарамі галаваломак па ўсім свеце», — гаворыцца ў паведамленні Nikoli, якое выказала падзяку ўсім прыхільнікам галаваломак.
Японскае выдавецтва Nikoli ў 1980-х гадах на старонках свайго часопіса пачало публікаваць гэтыя лікавыя галаваломкі, што пасля прынесла ім агульнасусветную вядомасць. Сама ж гісторыя стварэння падобных галаваломак сыходзіць каранямі ў сярэднія вякі — лічыцца, што прабацькам судоку быў лацінскі квадрат.
-
Прэм'ерка Літвы: Мы не пойдзем на змякчэнне санкцый супраць Беларусі, нават калі на нас будуць ціснуць
-
Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу
-
У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»
Каментары