Спорт

Праз два тыдні пасля заканчэння Алімпіяды на беларускім тэлебачанні зноў узнялі тэму Крысціны Ціманоўскай

На СТБ у праграму запрасілі галоўнага трэнера зборнай па лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча, якога пазбавілі акрэдытацыі. Трэнер выказаў сваё бачанне таго канфлікту, які перарос у міжнародны скандал, піша «Прэсбол».

— У нас ёсць пэўная спецыфіка. Ёсць разуменне каманды, з якой фармуюцца любыя эстафеты. Гучалі думкі: а чаму яны не прывезлі ў Токіа яшчэ бягунняў замест недапушчаных? Таму што склад эстафеты мы маглі сфарміраваць толькі з тых спартсменак, якія ўжо туды з'ехалі.

Што тычыцца нюансаў… Не хочацца ў гэта ўлазіць. Я лічу, што тое, што адбылося, павінна застацца на сумленні тых, хто гэта арганізаваў. Больш падбіў яе на гэты ўчынак. Думаю, гэта ўсведамленне яшчэ прыйдзе. Разумееце, мы ў той момант павінны былі выратаваць эстафетную алімпійскую каманду.

<…>

І тая атмасфера нездаровая, якая пайшла … бо пачалі бамбіць усялякімі пытаннямі не толькі лёгкаатлетаў, але і прайшліся па іншых відах. І нам трэба было нешта экстраардынарнае прадпрымаць. А тое, што так атрымалася…

Нагадаем, што Крысціна Ціманоўская публічна раскрытыкавала спартовых функцыянераў, якія паставілі яе бегчы на няпрофільную эстафету праз недахоп бягух. Праз некалькі дзён яе знялі са спаборніцтваў і хацелі гвалтоўна вярнуць у Беларусь, але ўмяшанне дыяспары і іншых беларускіх арганізацый перашкодзіла планам функцыянераў. Цяпер Ціманоўская ў Польшчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць